Лавіце самыя прыгожыя навагоднія ёлкі Беларусі: ад цэнтральных вуліц Мінска да Салігорска і Нясвіжа

Лавіце самыя прыгожыя навагоднія ёлкі Беларусі: ад цэнтральных вуліц Мінска да Салігорска і Нясвіжа
Да Новага года засталося ўсяго нічога. Калі вы яшчэ не бачылі, якія ёлкі з’явіліся на вуліцах гарадоў, то самы час палюбавацца падборкай CityDog.io – мы сабралі фота з розных куткоў Беларусі.

Да Новага года засталося ўсяго нічога. Калі вы яшчэ не бачылі, якія ёлкі з’явіліся на вуліцах гарадоў, то самы час палюбавацца падборкай CityDog.io – мы сабралі фота з розных куткоў Беларусі.

У канцы снежня карыстальніца Threads пад нікам dasha.chizhik звярнулася да беларусаў і папрасіла падзяліцца ёлкамі з родных гарадоў. Дзяўчына пачала з Салігорска, а пасля ў каментарыях удзельнікі абмеркавання сталі публікаваць фота з розных гарадоў Беларусі.

Ёлка ў 2025 годзе ў СалігорскуЁлка ў 2025 годзе ў Смаргоні

Ёлкі ў Салігорску і Смаргоні. Фота: @dasha.chizhik і @sammyholod.

Ёлка ў 2025 годзе ў ЛунінцыЁлка ў 2025 годзе ў Брэсце

Ёлкі ў Лунінцы і Брэсце. Фота: @kh_anastasiya_ і @eymelyanovich.

Ёлка ў 2025 годзе ў ЛідзеЁлка ў Лідзе. Фота: @annakodis.

Мінск: здаецца, упрыгожаныя ёлкі можна сустрэць на кожным кроку

Калі верыць фатаграфіям мінчан у сацсетках, у горадзе ўпрыгожаны ледзь не кожны куток. Апроч галоўных ёлак на цэнтральных вуліцах Мінска, дрэвы з’явіліся і ў мікрараёнах.

«Самая прыгожая ёлка ў Беларусі – на плошчы Незалежнасці ў Мінску», – упэўнены Дзмітрый.

Ёлка на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў 2025 годзе

Ёлка на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота: @dzmitry24092003.

Мінскі фатограф Аляксей падзяліўся атмасфернымі фота «Лучшей улицы» на праспекце Незалежнасці.

Упрыгожаныя ёлкі ў 2025 годзе ў МінскуУпрыгожаныя ёлкі ў 2025 годзе ў Мінску

Ёлкі на «Лучшей улице». Фота: @pterokir.

У мінчанкі Алёны таксама атрымалася знайсці некалькі прыгожых ёлак у цэнтры горада.

Упрыгожаныя ёлкі ў 2025 годзе ў МінскуУпрыгожаныя ёлкі ў 2025 годзе ў Мінску

Фота: @dr.aliona.

А вось як упрыгожылі дрэвы каля кавярні «Маркс» на праспекце Незалежнасці.

Зімнія і атмасферныя фотазоны ў МінскуЗімнія і атмасферныя фотазоны ў Мінску

Фота: @aleksandrapapkova.

І яшчэ крыху пераднавагодніх здымкаў горада ад мінчан.

Мінск зімой у 2025 годзеМінск зімой у 2025 годзе

Фото: @oleg_grabowski и @street.n.rock.

Мінск зімой у 2025 годзеМінск зімой у 2025 годзе

Ёлка ў Новай Баравой. Фота: @vadimlifes.

Гродна: агнёў на елку не пашкадавалі

У Гродне галоўная гарадская ёлка наўпрост іскрыцца ад колькасці агеньчыкаў на галінках. Глядзіце, якія прыгожыя фота атрымліваюцца ў беларусаў.

Ёлка ў Гродне ў 2025 годзеЁлка ў Гродне ў 2025 годзе

Ёлка ў Гродне. Фота: @nina_l_am_a_fox і @ludmila_mazura.

Віцебск: лакацыі з эстэтычнымі фотазонамі

Сёлета Дзмітрыя парадаваў зімні кірмаш у Віцебску, а Аня прагулялася па эстэтычных фотазонах, якія ўпрыгожылі да свят.

Навагоднія ёлкі ў Віцебску ў 2025 годзеНавагоднія ёлкі ў Віцебску ў 2025 годзе

Ёлкі ў Віцебску. Фота: @vasilyev.dmtr і @anyaaaaa02.

Нясвіж: бадай, самыя казачныя ёлкі

Мінская фатографка пад нікам Roni паказала, як упрыгожылі ёлкі ў Нясвіжы. Атрымалася сапраўды казачна.

Упрыгожаная ёлка ў Нясвіжы ў 2025 годзеУпрыгожаная ёлка ў Нясвіжы ў 2025 годзе
Упрыгожаная ёлка ў Нясвіжы ў 2025 годзеУпрыгожаная ёлка ў Нясвіжы ў 2025 годзе

Елкі ў Нясвіжы. Фота: @niki_fuji_ph.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Jonathan Chng, Unsplash.com.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter