Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 10–12 кастрычніка

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 10–12 кастрычніка
Палова працоўнага тыдня мінула, а значыць – час планаваць выхадныя. CityDog.io склаў афішу івентаў, якія пройдуць у гэты ўікенд у Мінску.

Палова працоўнага тыдня мінула, а значыць – час планаваць выхадныя. CityDog.io склаў афішу івентаў, якія пройдуць у гэты ўікенд у Мінску.

Адпраўляемся на кава-прэзентацыю

  • 10 кастрычніка, 14:00. 
  • Кавярня «Чёрно-белый» (вул. Мсціслаўца, 10). 
  • Уваход: вольны. 

У кавярні ладзяць прэзентацыю новага напоя – абяцаюць пачаставаць сакрэтнай навінкай. Здаецца, кава і сонечны восеньскі дзень – найлепшае спалучэнне. Таму трэба ісці.

Ідзём на ноч мастацтва

  • 10 кастрычніка, 20:00. 
  • Мастацкая галерэя «Арт Беларусь» (вул. Казлова, 3).
  • Уваход: 35 руб., білеты можна купіць тут. 

Мінчанам прапаноўваюць паглядзець на экспазіцыю «Восеньскага салона» пад новым ракурсам – ноччу. Запланаваны лекцыі, сустрэчы з мастакамі, майстар-класы і кактэйлі.

Частуемся кактэйлямі і танцуем

  • 10 кастрычніка, 22:00. 
  • Бар Accidental Point (вул. Кальварыйская, 21). 
  • Уваход: вольны. 

У пятніцу ў бары будуць танцы пад дыска і электра – музыку ставяць дыджэі Sonic і Yrobotiko & Valuta. Падаграваць атмасферу будзем салодкімі настойкамі, якія прапануюць на бары.

Святкуем дзень нараджэння арт-студыі

  • 11 кастрычніка, 14:00. 
  • Арт-студыя «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4).
  • Уваход: вольны, але неабходна рэгістрацыя ў direct. 

Святочная праграма пачнецца са знаёмства са студыяй. Пасля дызайнерка Дар’я Ярашчук раскажа, як выкарыстоўваць літары ў скетчах. А ілюстратарка Ліза Емяльянава правядзе майстар-клас па скетчынгу персанажаў. Скончым народзіны невялікай вечарынай.

Шукаем новыя знаёмства

Фота: Aleksandr Popov, Unsplash.com.

  • 11 кастрычніка, 18:00. 
  • Бар «Молодой» (вул. Веры Харужай, 25).
  • Уваход: вольны. 

«Молодой» вяртае серыю вечарынак-знаёмстваў. Шукаць можна і сяброў, і партнёраў. Арганізатары раздадуць спецыяльныя шкляначкі, каб удзельнікі адразу разумелі, хто і з якой мэтай прыйшоў у бар. Таксама будуць спецыяльныя боксы для абмену інстаграмамі.

Даведваемся, як апраналіся нашы продкі

  • 12 кастрычніка, 13:00. 
  • Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13).
  • Уваход: 10 руб. 

Лектарка Ганна Сілівончык пазнаёміць з традыцыйнай культурай і побытам нашых продкаў. Будзем разглядаць фотаздымкі сялян канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя і ўбачым, якія цікавыя вобразы былі ў беларускіх мужчын.

Спяваем па-беларуску

  • 12 кастрычніка, 19:00. 
  • Бар Beer&Wine (вул. Кульман, 9).
  • Уваход: 15 руб. 

Развітваемся з выхаднымі пад канцэрт рок-гуртоў, якія спяваюць па-беларуску. У бары выступяць Umowa, Roskvit, «Паветра» і «Закон гука».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.

Фота: Meghan Hessler, Unsplash.com.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter