Куды пайсці на Хэлаўін у Мінску 31 кастрычнiка – 2 лістапада

Куды пайсці на Хэлаўін у Мінску 31 кастрычнiка – 2 лістапада
Нарэшце надышоў час даставаць з шаф самыя смелыя і яркія вобразы – ужо ў гэты ўікенд нас чакае самая страшная і таямнічая ноч у годзе. CityDog.io паглядзеў, дзе ў Мінску будуць святкаваць Хэлаўін, – і склаў для вас афішу івентаў.

Нарэшце надышоў час даставаць з шаф самыя смелыя і яркія вобразы – ужо ў гэты ўікенд нас чакае самая страшная і таямнічая ноч у годзе. CityDog.io паглядзеў, дзе ў Мінску будуць святкаваць Хэлаўін, – і склаў для вас афішу івентаў.

Мяняем вобразы на маскарадзе

  • 31 кастрычніка.
  • Бар «Персонажи» (вул. Карла Маркса, 33).
  • Уваход: дадатковую інфармацыю арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі ў direct.

У «Персонажах» ладзяць касцюміраваную вечарыну. Абяцаюць тэматычнае хэлаўінскае меню і сюрпрызы для гасцей.

Робім калаж у эстэтыцы «Твін Пікс»

  • 31 кастрычніка, 17:00.
  • Культурная прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95).
  • Уваход: 45 руб., неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

Пранікаемся атмасферай Хэлаўіна падчас стварэння калажаў у стылі «Твін Пікс». Калі пасля майстар-класа ісці дадому не захочацца, можна застацца на кінапаказы фільмаў Ціма Бёртана. Будуць паказваць дзве часткі «Бітлджуса».

Паглыбляемся ў гатычную атмасферу

  • 31 кастрычніка, 18:00.
  • Камісійная крама «Комок» (вул. Дразда, 25а).
  • Уваход: 35 руб.

Мінчанам прапануюць акунуцца ў атмасферу готыкі і таямнічасці. У праграме – жывая музыка, магічны хорар-квіз і нават сеанс групавога гіпнозу. Гасцей просяць прыходзіць у касцюмах.

Ствараем жудасна прыгожыя шэдэўры

  • 31 кастрычніка, 18:30.
  • Арт-студыя «Рисуй кривее» (вул. Талбухіна, 4).
  • Уваход: дадатковую інфармацыю арганізатары паведамяць пасля рэгістрацыі ў direct.

У студыі Хэлаўін адзначаць творча – будуць маляваць скетчы і нацюрморты. Атмасферу дапоўняць свечкамі і касцюмамі ўдзельнікаў майстар-класа.

Падарожнічаем па цемры пад музыку

Куды пайсці на Хэлоўін у Мінску: канцэрт у TNT Rock club

Фота: Michael Dobrinski, Unsplash.com.

  • 31 кастрычніка, 19:00.
  • Клуб TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9а).
  • Уваход: 30 руб.

У клубе ладзяць канцэрт – падарожжа па цемры. Выступяць металісты Travma Band, інструменталісты Dousk Band, а завершаць вечар псіхадэлічным джэмам ад Glow of Black.

Ладзім кінамарафон жахаў

  • 31 кастрычніка, 22:00.
  • Кінапрастора mooon cinema (вул. Ціміразева, 74а, і пр-т Пераможцаў, 84).
  • Уваход: 30 руб., білеты можна купіць тут.

Які Хэлаўін без кінажахаў з попкорнам? Таму 31 кастрычніка адпраўляемся ў кіно. У mooon пакажуць адразу тры фільмы: «Чорны тэлефон 2», «Пясочны чалавек» і «Астрал. Свечка ведзьмы». Будзе жудасна цікава.

Святкуем ноч Велеса

  • 1 лістапада, 20:00.
  • Карчма World of Barcraft (пр-т Незалежнасці, 95).
  • Уваход: 20 руб., білеты можна купіць тут.

У карчме правядуць касцюміраваны вечар. Будзе нават конкурс – узнагароды абяцаюць тым, хто прыйдзе ў самым змрочным ці чароўным вобразе. З забаў – майстар-клас па стварэнні лаўцоў сноў, каб адпужваць нячысцікаў, і квэст па славянскай міфалогіі.

Танчым на містычным рэйве

Куды пайсці на Хэлоўін у Мінску: рэйв у прасторы "Модуль"
  • 1 лістапада, 23:00.
  • Арт-платформа «Модуль» (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
  • Уваход: 45 руб., білеты можна купіць тут.

Калі апранацца ў касцюмы прывідаў і ведзьмаў ужо надакучыла, можна пайсці на таямнічы рэйв пад шматабяцальнай назвай «Нешта». Арганізатары плануюць некалькі пляцовак, дзе будзе гучаць дабстэп, электрапанк і тэхна.

Адзначаем Дзень усіх святых

  • 1 і 2 лістапада.
  • Парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі р-н).
  • Уваход: 40 руб.

Гасцям прапаноўваюць падрыхтавацца да незвычайных уражанняў, містыкі і сюрпрызаў, бо ў Суле ладзяць таямнічы ўікенд. Будзем частавацца гарбузовым супам, удзельнічаць у майстар-класе па тэатры ценяў, а таксама слухаць аповеды пра свята Дзяды.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота на вокладцы: Ksenia Yakovleva, Unsplash.com.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter