Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 7–9 лістапада

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 7–9 лістапада
Гэты ўікенд абяцае быць насычанам – нас чакае своп раслінамі, некалькі гучных вечарынак і культурныя імпрэзы. CityDog.io адабраў самыя ціквыя івенты на выхадныя.

Гэты ўікенд абяцае быць насычанам – нас чакае своп раслінамі, некалькі гучных вечарынак і культурныя імпрэзы. CityDog.io адабраў самыя ціквыя івенты на выхадныя.

Развітваемся з «Восеньскім салонам»

  • 7 лістапада, 18:00.
  • Палац мастацтва (вул. Казлова, 3).
  • Уваход: 25 руб.

Калі вы яшчэ не паспелі паглядзець адну з самых буйных выстаў беларускага сучаснага мастацтва – з’явілася добрая нагода азнаёміцца з экспазіцыяй. Куратарка Кацярына Янкоўская правядзе экскурсію і раскажа пра працы мастакоў, а таксама падкажа, якія адсылкі рабілі аўтары.

Паглыбляемся ў мастацтва

  • 7 лістапада, 18:00.
  • Галерэя «Арт-фабрыка» (вул. Свярдлова, 2).
  • Уваход: 10 руб.

У галерэі ладзяць адкрыццё адразу двух выстаў – будзем захапляцца працамі віцебскіх мастакоў Вікторыі Крупскай і Віктара Мікалаева. У сваёй творчасці Вікторыя даследуе філасофію колераў, а Віктар цікавіцца часам і прасторай.

Танчым пад трэкі з нулявых

  • 7 лістапада, 23:00.
  • Рэстаран Babe (вул. Кальварыйская, 21).
  • Уваход: вольны.

У пятніцу нас чакае тусоўка з вайбам нулявых. Дрэс-код адпаведны: глянцавыя топы, яркія прынты і маміны сонечныя акуляры. За музыку адказваюць діджэйкі Darsi і Sasha Zavyalova.

Ідзём на рэтра-рэйв

  • 7 лістапада, 23:00.
  • Прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11).
  • Уваход: 35 руб.

Арганізатары вырашылі адкрыць партал у эпоху рэйваў 90-х гадоў. Будзе велізарны танцпол, хіты з жанраў хаус, еўрадэнс і дыска, а таксама танцы да самай раніцы.

Вучымся рабіць гірлянду

  • 8 лістапада, 14:00.
  • Рэстаран Babe (вул. Кальварыйская, 21).
  • Уваход: 75 руб., неабходна папярэдняя рэгістрацыя ў direct. 

У суботу мастачка Ксенія Ярашчук будзе вучыць рабіць гірлянды з чаканкі. Спачатку ўдзельнікаў пазнаёмяць з матэрыяламі і тэхнікай, а пасля раскажуць, як прыгожа афармляць гірлянду і дадаваць ёй асаблівыя дызайнерскія элементы.

Абменьваемся раслінамі

  • 9 лістапада, 14:00.
  • Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95).
  • Уваход: вольны.

Мінчан запрашаюць на раслінны своп – будзем абменьвацца кветкамі і выбіраць для сябе самыя прыгожыя. Сустрэча – апошняя ў сезоне, таму будзе сумна яе прапусціць.

Глядзім чорную камедыю і п’ём кактэйлі

  • 9 лістапада, 18:00.
  • Бар «Персонажи» (вул. К. Маркса, 33).
  • Уваход: 150 руб.

Адпраўляемся ў «Персонажи», каб паглядзець чорную камедыю «Солтберн». Але гэта не звычайны кінапрагляд – атмасферу будуць дапаўняць араматамі. Таксама гасцям прапануюць спецыяльныя стравы і кактэйлі.

Слухаем маладых музыкантаў

  • 9 лістапада, 20:00.
  • Бар TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9а).
  • Уваход: 25 руб.

Развітваемся з выхаднымі пад музыку ад маладых беларускіх індзі-гуртоў. На сцэну бара выйдуць Wetmed, Meansix і Lifo.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Monika Borys, Unsplash.com.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter