Новости За день
CityDog.io

Крута! У папулярным анлайн-перакладчыку з’явілася беларуская мова

Крута! У папулярным анлайн-перакладчыку з’явілася беларуская мова
Сэрвіс DeepL дадаў беларускую мову ў спіс даступных для перакладу. Пакуль функцыя працуе ў тэставым рэжыме.

Сэрвіс DeepL дадаў беларускую мову ў спіс даступных для перакладу. Пакуль функцыя працуе ў тэставым рэжыме.

У папулярным анлайн-перакладчыку DeepL цяпер можна перакладаць тэксты з беларускай мовы і на беларускую мову. Ён ужо даступны як у мабільным дадатку, так і на сайце. Побач з назвай стаіць пазнака beta, што азначае: функцыя яшчэ тэстуецца і можа працаваць з недакладнасцямі.

Беларуская мова ў DeepL.Мабільны дадатак DeepL.

Беларуская мова ў DeepL. Скрыншот: мабільны дадатак DeepL.

DeepL – нямецкі сэрвіс, запушчаны ў 2017 годзе. Ён хутка стаў папулярным дзякуючы высокай якасці перакладу складаных тэкстаў – тэхнічных, юрыдычных і дзелавых.

Аднак у чэрвені гэтага года сэрвіс раптоўна адключылі для Беларусі і РФ. Пры спробе зайсці на сайт з тэрыторыі Беларусі з’яўляецца паведамленне: «Недаступна ў вашым рэгіёне».

Спроба зайсці на DeepL з тэрыторыі Беларусі.

Спроба зайсці на сайт з тэрыторыі Беларусі. Скрыншот: Deepl.com.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter