У Малых Сяхновічах, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Тадэвуш Касцюшка, дэмантавалі яго бюст і прыбралі згадкі пра яго з мясцовага музея.
У вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна, дзе раней знаходзіліся радавыя землі Касцюшкі, больш няма помніка ў яго гонар. Бюст, усталяваны яшчэ ў 1932 годзе скульптаркай Бальбінай Відацкай-Свіціч, быў дэмантаваны. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына». На свежых здымках, апублікаваных у мясцовай газеце 7 мая 2025 года, бачна, што на месцы помніка цяпер – клумба.

Так выглядаў бюст у гонар нацыянальнага героя Беларусі.
Акрамя таго, з сайта раённага краязнаўчага музея, каля якога знаходзіўся бюст, зніклі ўсе згадкі пра Тадэвуша Касцюшку. Раней у музеі была асобная экспазіцыя, прысвечаная яго жыццю і спадчыне, але цяпер, відаць, яе таксама ліквідавалі.
Дарэчы, Тадэвуш Касцюшка – адзін з самых вядомых ураджэнцаў беларускай зямлі. Яго лічаць героем ЗША, Польшчы і Францыі. Яго імя носяць вуліцы, масты і навучальныя ўстановы па ўсім свеце – Касцюшка ваяваў за незалежнасць ЗША, быў адным з лідараў паўстання супраць расійскага і аўстрыйскага панавання ў Рэчы Паспалітай. Ён выступаў за скасаванне прыгону, роўнасць і свабоду.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».