Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» і кнігарня «Кнігаўка» абвясцілі вялікі святочны распродаж. Скідкі на кнігі дасягаюць 40%.
З 19 красавіка па 4 мая ў выдавецтве «Янушкевіч» і кнігарні «Кнігаўка» пройдзе вялікі вясновы распродаж. Скідкі будуць дзейнічаць амаль на ўсе кнігі як у афлайн-краме, так і на сайце.

Каманда выдавецтва паведаміла ў сваіх сацсетках, што пры куплі ўсіх частак кніг пра Гары Потэра і «Валадара пярсцёнкаў» пакупнікі атрымаюць купон на скідку 20% на навінку, якая выйдзе ў чэрвені. Калі набыць толькі адну частку – скідка на наступную кнігу складзе 10%.
У выдавецтве лічаць, што вясна – найлепшы час для абнаўлення кніжных паліц.
Ці можна замовіць чацвёртую частку «Гары Потэра» ў Беларусь?
Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што ў чэрвені 2024 года праваўладальнікі забаранілі выпуск беларускамоўных перакладаў, растлумачыўшы гэта нежаданнем супрацоўнічаць з арганізацыямі з Беларусі, якая знаходзіцца пад санкцыямі. Да гэтага выдавецтва «Янушкевіч» паспела перакласці і выдаць першыя тры кнігі культавага рамана.
Аднак у снежні 2024 года выдавецтва паведаміла, што атрымала дазвол працягнуць выпуск кніг пра Гары Потэра на беларускай мове. Чацвёртая частка серыі, «Гары Потэр і Келіх агню», выйшла 8 лютага 2025 года.
Пры гэтым новыя ўмовы кантракта строга абмяжоўваюць продаж. Кнігі даступныя толькі ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, у інтэрнэт-краме выдавецтва, а таксама на маркетплэйсах Allegro і Amazon. Дастаўка кніг у Беларусь і Расію забаронена.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: @januskevic.books.