Якія Каляды без козачкі і зоркі? Лавіце падборку з 7 вырабаў ад беларускіх брэндаў і майстроў, якія дапоўняць вобраз калядоўшчыка

Якія Каляды без козачкі і зоркі? Лавіце падборку з 7 вырабаў ад беларускіх брэндаў і майстроў, якія дапо...
Са студзеня пачынаецца святкаванне Каляд – беларусы апранаюць маскі козачак і мядзведзяў, каб павіншаваць знаёмых са святам. CityDog.io сабраў вырабы ад брэндаў і майстроў, якія дапамогуць калядоўшчыкам разнастаіць свае вобразы.

Са студзеня пачынаецца святкаванне Каляд – беларусы апранаюць маскі козачак і мядзведзяў, каб павіншаваць знаёмых са святам. CityDog.io сабраў вырабы ад брэндаў і майстроў, якія дапамогуць калядоўшчыкам разнастаіць свае вобразы.

Калье з козачкай ад Ego-art

Брэнд ювелірных вырабаў Ego-art зрабіў камплект упрыгажэнняў з галоўным сімвалам Каляд – козачкай. У наборы ёсць срэбранае калье з эмаллю (179 руб.) і падвескі (99–217 руб.), у тым ліку з каляднай зоркай.

Дызайнерскія скураныя вырабы

Дызайнерка Наталля Шыманская стварае вырабы са скуры. У снежні майстрыха выпусціла калекцыю скураных аксесуараў з беларускім арнаментам – вырабы абыйдуцца ў 30$. Наталля жыве ў Тбілісі, але гатова дасылаць поштай вырабы ў іншыя краіны.

Упрыгожванні на Каляды: скураныя вырабы і аксэсуары на замовуУпрыгожванні на Каляды: скураныя вырабы і аксэсуары на замову

Фота: @natalie_shymanskaya.

Каралі ад Paludnica

Беларускі брэнд Paludnica спецыялізуецца на спалучэнні традыцый і сучаснасці ва ўпрыгажэннях – у выніку атрымліваюцца прыгожыя каралі. Для стварэння выкарыстоўваюць розныя матэрыялы: бісер, шкло і кераміку. На заказ выраб каштуе 120 руб.

Упрыгожванні на Каляды: скураныя вырабы і аксэсуары на замовуУпрыгожванні на Каляды: скураныя вырабы і аксэсуары на замову

Фота: @drahunova.ph.

Калядны заплечнік і аксесуары ад Vokladki

Тыя, хто хоча ўпісаць калядны настрой у паўсядзённыя вобразы, могуць звярнуць увагу на вырабы ад брэнда Vokladki. Яшчэ год таму Vokladki выпусцілі тэматычную святочную калекцыю: ёсць касметычка (30 руб.), вокладка для дакументаў (33 руб.) і заплечнік (142 руб.).

Заплечнікі і аксэсуары ад брэнда VokladkiЗаплечнікі і аксэсуары ад брэнда Vokladki

Калядная калекцыя ад брэнда Vokladki. Фота: Vokladki.by.

Упрыгажэнні для кватэры: ад каляднай зоркі да талерак з крумкачамі

Апроч калядных аксесуараў, беларускія майстры і брэнды робяць прыгожыя прадметы інтэр’еру. Паглядзіце, як можна разнастаіць сваю кватэру ў Каляды.

Напрыклад, брэнд «Белы маёнтак» зрабіў драўляныя калядныя зоркі – яны нават круцяцца і звіняць. Таксама ёсць калядныя маскі з казой і чортам. Кошт вырабаў – 50 руб., а дастаўляюць іх па ўсёй Беларусі.

Калядныя ўпрыгожванні для дома - вырабы ад майстроў і брэндаўКалядныя ўпрыгожванні для дома - вырабы ад майстроў і брэндаў

Фота: @pani___alena.

Рамесная майстэрня Kmit робіць вязаных калядных конікаў для ялінак. Цацка ўпрыгожана металічным званочкам і каштуе 40 руб.

Калядныя ўпрыгожванні для дома - вырабы ад майстроў і брэндаўКалядныя ўпрыгожванні для дома - вырабы ад майстроў і брэндаў

Фота: instagram.com/kmit_art.

Гродзенская этнакрама «Цудоўня» прапануе ўпрыгожыць калядны стол талеркамі з крумкачамі. Дастаўляюць вырабы па ўсёй Беларусі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота на вокладцы: Margarita Marushevksa, Unsplash.com.

#Беларусь
Еще по теме:
«На стале абавязкова павінен быць грыбны квас». Расказваем, як святкаваць Каляды
Гламур, холодный голубой и много кружева. Посмотрели главные тренды 2026 года и нашли, где уже можно купить самые модные вещи
Гардероб
Посмотрите, как минчане устраивают «моретерапию» на Минском море
Куда пойти
поделиться