Фота: Raymond Petrik, Unsplash.com.

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 9–11 кастрычніка

Фота: Raymond Petrik, Unsplash.com.

Да ўік-энду застаецца літаральна некалькі дзён, таму самы час вырашыць, як яго правесці. CityDog.io падказвае, на якія івенты варта звярнуць увагу.

мы здесь

Вучымся рабіць паўзы паміж словамі

  • 9 кастрычніка, 18:30.
  • Прастора Duplexpoint (пр-т Дзяржынскага, 9).
  • Уваход: кошт можна ўдакладніць у арганізатараў у direct.

Цягам некалькіх майстар-класаў драматургіня Алёна Іванюшанка раскажа, як пісаць шчыра і без ціску. Першая сустрэча прысвечана паўзам у словах – будзем шукаць вобразы, метафары і адчуваць падтрымку нават тады, калі словы пакуль не знайшліся.

Адпраўляемся на хіп-хоп-ёгу

  • 10 кастрычніка, 12:00.
  • Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 35–40 руб., патрэбна рэгістрацыя.

Калі засумавалі па дынамічных занятках, то самы час зазірнуць у «Эхо». Трэнерка Паліна Якавенка правядзе ёгу пад хіты Kanye West і Snoop Dogg. Запрашаюць у тым ліку і тых, хто ні разу ў жыцці не займаўся ёгай.

Даведваемся, якім бачылі Мінск пісьменнікі

  • 10 кастрычніка, 14:00.
  • Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30).
  • Уваход: 15 руб.

Яшчэ адзін літаратурны івент, але суботні. Адпраўляемся ў музей Петруся Броўкі, каб даведацца, як паэт бачыў Мінск. У праграме: аглядальная экскурсія па доме класіка і гульня ў тэматычную настолку, якая пазнаёміць са знакавымі для паэта лакацыямі сталіцы.

Шумім на эма-канцэрце

  • 10 кастрычніка, 19:00.
  • Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
  • Уваход: 20–25 руб.

У «БВ. Спот» ладзяць канцэрт эма- і шугейз-гуртоў. Танцаваць і весяліцца будзем пад Avian Lung, Faerie Child і De Vita Solitaria. Здаецца, выдатны варыянт, каб збегчы ад восеньскай маркоты.

Ідзём на вечарыну ў стылі Totally Spies

  • 10 кастрычніка, 22:00.
  • Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 0–25 руб.

Згадваем мульт пра трох шпіёнак, апранаемся ў тэматычныя вобразы і адпраўляемся на вечарынку ў «Эхо». Арганізатары абяцаюць танцы як у дзяцінстве, музычныя хіты нулявых, кактэйлі і чыл-зону.

Ствараем абвес з гліны

  • 11 кастрычніка, 11:00.
  • Студыя thekachannie (вул. Кнорына, 1/3).
  • Уваход: 80 руб., патрэбна рэгістрацыя ў direct.

На майстар-класе навучаць працаваць з палімернай глінай і раскажуць, як з гэтага матэрыялу стварыць прыгожы і індывідуальны абвес.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
«Большая часть гостей были именно туристки из России». Минская «Женская пивная» на грани закрытия – вот почему
Гаманец
У Exponenta появился изотоник и протеиновый десерт – и это еще не все новинки беларуских брендов
Витрина
поделиться