Те самые «Купалаўцы» поставили новый спектакль. Спросили зрителей, как им премьера. «Першыя дзесяць хвілін нічога не разумеў, а потым не мог адарвацца»

12 августа «Купалаўцы» выступили с премьерой, которую поставил Александр Гарцуев. Спектакль «Плошча Перамогі» по одноименному роману Ольгерда Бахаревича показали в Teatr Polski w Warszawie. Узнали у беларусов, которые там были, об их впечатлениях.

мы здесь
поделиться

Что это за спектакль

Спектакль «Плошча Перамогі» поставили по одноименному роману современного беларуского писателя Ольгерда Бахаревича. События разворачиваются во время неизвестной войны в неизвестном княжестве. В столице этого княжества регент принимает суровый закон: немедленно вешать глашатая, который приносит дурные вести. Именно глашатай Лекса, солдат-неудачник, которого король посылает с поля боя в княжество с дурной вестью, решается на ложь: мол, солгав, хоть недельку поживу как богатей. Но все оказывается намного сложнее.

О своей книге сам Бахаревич говорит как о небольшой приключенческой повести, хотя ее и называют романом. В ней автор пытается разобраться в том, что такое правда, а что такое ложь в настоящее время; к чему могут привести человеческие амбиции, жажда власти, популизм и стадное мышление. Это книга о выживании как о главном мотиве человеческого существования.

– Я напісаў «Плошчу Перамогі» ў 2021 годзе ў Грацы. Гэты раман сёння называюць прароцкім, як і «Сабакі Эўропы». Сапраўды, у ім прадбачаны такія падзеі, як вайна, акупацыя краіны чужаземнай імперыяй, маніпуляцыі так званай «народнай свядомасцю». Здаецца, кожны раманіст – свайго кшталту прарок, бо, каб пісаць раманы, трэба быць вялікім скептыкам і мець гістарычнае мысленне, гістарычны зрок. Бачыць адначасова мінулае, цяперашняе і будучыню.

Как проходили репетиции и премьера

Ольгерд Бахаревич на премьеру спектакля не попал. Говорит, швейцарский город Цуг, где писатель сейчас живет, находится довольно далеко от польской столицы. Поэтому приехать не удалось.

– Наколькі я ведаю, прэм’ера прайшла бліскуча. Аншлаг, вельмі шмат добрых водгукаў ад гледачоў. Вядома, як аўтара гэта мяне цешыць. Я бачыў багата фота, глядзеў відэа, дзе «Купалаўцаў» выклікаюць на біс, чытаў інтэрв’ю з акцёрамі і рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым. Спадзяюся, што неўзабаве ў Сеціве з’явіцца запіс спектакля і я змагу паглядзець яго анлайн.

Писатель рассказывает, что его очень впечатлили костюмы и декорации. Он отмечает, что, учитывая отсутствие своего постоянного места для репетиций и больших ресурсов у «Купаловцев», все, что они пытаются сделать в таких скромных условиях, становится вдвойне ценным.

– Я пісьменнік, а не драматург. Хоць так атрымалася, што тэатры ахвотна працуюць з маімі кнігамі. Некалі ў Мінску былі пастаноўкі «Шабаноў» у РТБД і Купалаўскім, потым былі Dogs of Europe Беларускага Свабоднага тэатра. Цяпер вось «Вольныя Купалаўцы» зрабілі «Гусі-людзі-лебедзі» і «Плошчу Перамогі». Напэўна, мая проза мае ў сабе штосьці драматургічнае.

Как рассказывает Николай Стонька, исполнитель роли Лёксы, репетиции были не самыми простыми.

– Ліпень быў спякотны, таму працаваць без кандыцыянера было цяжка. Час знаходжання там таксама быў абмежаваны. За такі кароткі час асіліць ролю, спектакль – такое ў мяне было ўпершыню.

О том, что на репетиции не хватало ни физических ресурсов, ни времени, говорит и Валентина Гарцуева. Актриса Купаловского рассказала, что было сложно без своего личного театрального пространства, где можно было бы репетировать сколько понадобится.

– Мы працавалі вельмі хутка, было мала часу на пастаноўку, трохі больш за месяц. Таму гэта было, можна сказаць, выпрабаванне. У спектаклі, акрамя галоўнага героя, вельмі важным героем з’яўляецца народ. То бок у нас было шмат масавых сцэн, у якіх мы існуем як адзін арганізм, як хор. Кожны акцёр, які выконвае ролю, паралельна ў пэўны час мусіць апрануць на сябе вялікі плашч і пераўвасобіцца ў частку натоўпу. Таму нам не хапала часу.

«Узровень не ніжэйшы за любы другі праект “Купалаўцаў”»

Аляксандр Ждановіч aka Маляваныч
акцёр

– Калі я прыехаў у Варшаву, то білетаў на прэм’еру ўжо не было, але мне ўсё роўна ўдалося трапіць туды. Было цікава паглядзець на сяброў-акцёраў. Я ў чарговы раз адзначыў, што калегі з Купалаўскага – гэта сапраўдныя прафесіяналы самай вышэйшай кваліфікацыі.

Спектакль атрымаўся не ніжэйшым за любы другі, які маглі б сыграць «Купалаўцы». Але ўмовы, у якіх яны працуюць, не лепшыя. Спектакль ставіцца даволі хутка – за месяц – у розных рэпетыцыйных залах. Па розных прычынах не ўсіх удаецца сабраць.

Самае галоўнае: акцёры не могуць у поўную сілу рэалізоўваць тое, што маюць унутры. З другога боку, я нават ім казаў: трэба быць удзячным Богу і за тое, што ў іх увогуле ёсць магчымасць выходзіць на сцэну. Напрыклад, я быў зволены з тэатра ўжо больш за два гады. З таго часу не выходзіў на такую вялікую сцэну. Таму на працягу ўсяго спектакля я па-беламу зайздросціў.

Хочацца пажадаць усім беларускім тэатральным дзеячам, якія апынуліся ў эміграцыі, не губляць бляску ў вачах.

Што датычыцца матэрыялу, то не скажу, што я застаўся ў захапленні ад спектакля. Так, было цікава паглядзець і паразважаць на тэму ўтварэння таталітарнага рэжыму і таго, што з гэтым можна рабіць. Альгерд Бахарэвіч адзін з вядучых сучасных беларускамоўных пісьменнікаў, таму нават няглядзячы на тое, што я не чытаў раман, меня ўсё роўна зачапіла.

Александр: «Очень важный посыл, который нужно увидеть всем»

– Написан текст Бахаревича без контекста времени еще до войны в Украине. В некоторых моментах он будет отсылать к ней, деконструировать миф о великой победе. В нашем случае – в Великой Отечественной войне. В спектакле поднимается вопрос о том, правда ли мы выиграли и что стоит за этим популизмом.

На мой взгляд, постановка удалась. Особенно зацепила предфинальная сцена двух солдат и дезертира. Кажется, текст пьесы будет актуален еще долгое время, поэтому, на мой взгляд, ее стоит посмотреть каждому.

Сяргей: «Спачатку такое сабе, а потым нельга адарвацца»

– Я ішоў на спектакль з адчуваннем, што будзе чарговая п’еса па матывах таго жаху, які зараз адбываецца ў Беларусі. Меркаваў па назве. Кнігу я не чытаў, як і анатацыю. Мне важна было, што гэта «Купалаўцы» і што гэта Бахарэвіч.

Па шчырасці, першыя дзесяць хвілін я проста спрабаваў зразумець, што адбываецца. Як назло, адчувалася, што акцёр, які выконваў ролю галоўнага героя, нервуецца, што яшчэ «не разышоўся».

З аднаго боку, хацелася ўстаць і пайсці, бо здавался, што спектакль зусім не пра тое, чаго я чакаў. Таксама падалося, што і тэма мне не цікавая, і гульня акцёра неяк такая сабе. Але, калі пачаў развівацца сюжэт, на хвіліне адзінаццатай як да экрана прыліп.

У спектакле было некалькі чалавек, якімі я не мог налюбавацца. Па-першае, гэта Зоя Белахвосцік, якая іграла маці. Здавалася, такая простая роля, але яна вельми добра клалася да яе. На мой погляд, у Белахвосцік зараз такі перыяд у творчасці, калі яна ў нечым паўтарае Стэфанію Станюту: яна таксама становіцца такім увасабленнем архетыпа беларускай жанчыны.

Алег Гарбуз цяпер становіцца новым Віктарам Манаевым: ён і клоун, і трагік, і блазан, і кароль на сцэне. Не ведаю, наколькі прапісана было тое, як ён узаемадзейнічаў з аўдыторыяй, але выйшла надзвычайна.

Мікола Стонька, які сыграў Лёксу, галоўнага героя, – гэта асабістае маё адкрыццё. Я ніколі яго не бачыў дагэтуль, не глядзеў яго спектаклі ў РТБД. Дзякуй богу, што я выседзеў тыя першыя 10 хвілін, бо пасля Стонька быў проста выдатным, асабліва ў сцэнах з Белахвосцік.

Бахарэвіч вырашаецца на амаль забароненае: па-іншаму паглядзець на вайну і яе гераізацыю. У нейкі момант ты нават пачынаеш лавіць сябе на нейкіх неадназначных думках: Вялікая Айчынная вайна, вайна ва Украіне – хіба можна пісаць пра вайну вось так зараз? Але ў гэтым і катарсіс: падчас спектакля ты задаеш сабе процьму ў тым ліку непрыемных пытанняў.

І яшчэ ў чарговы раз падумаў, што не хапае беларускага тэатра ў Варшаве. Не хапае свайго месца, дзе будуць праходзіць пастаноўкі, як «Купалаўцаў», так і іншых тэатральных труп. Адчуваецца, што такое месца вельмі патрэбна.

Вы можете помочь «Купаловцам» и всем беларуским театральным труппам, оказавшимся в эмиграции, подписав петицию

Фонд Inexkult просит выделить помещение на территории Варшавы для создания Беларуского театра. Этот театр будет открыт для всех независимых беларуских коллективов, работающих в Польше и других европейских странах.

Организаторы инициативы просят их поддержать. Для этого всего лишь нужно подписать петицию. Сделать это можно в Варшаве перед каждым спектаклем INEX FEST и во время недели беларуского театра в TR Warszawa в августе. Также это возможно сделать здесь:

● Бар Karma crew Warsaw (Al. 3 Maja, 15, Варшава),

● BackDoor Bar Warszawa (Chmielna, 7/9, Варшава).

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Польша #Беларусь
поделиться
Добавьте нас в источники Google