Люди, истории
CityDog.io

Русалкі, вампіры, духі, казачныя істоты і нават містычны торт з «Цэнтральнага» – бестселер «(Ня)чысты Мінск» цяпер можна чытаць і па-беларуску

Русалкі, вампіры, духі, казачныя істоты і нават містычны торт з «Цэнтральнага» – бестселер «(Ня)чысты Мі...
У продажы з’явілася беларускамоўная версія зборніка містычных апавяданняў пра сталіцу. 15 аўтарак, 15 гісторый і адзін горад, які ў гэтай кнізе выглядае зусім інакш. CityDog.io расказвае, чаму вам варта прачытаць гэту кнігу.

У продажы з’явілася беларускамоўная версія зборніка містычных апавяданняў пра сталіцу. 15 аўтарак, 15 гісторый і адзін горад, які ў гэтай кнізе выглядае зусім інакш. CityDog.io расказвае, чаму вам варта прачытаць гэту кнігу.

Што здарылася?

Выдавецтва «Папуры» выпусціла пераклад адной з самых папулярных кніг мінулага года – «(Ня)чысты Мінск». Цяпер гэты гарадскі фэнтэзі-бестселер даступны і на беларускай мове. На працягу першых двух тыдняў кнігу можна будзе набыць толькі ў крамах OZ. Цяпер яе кошт на сайце – 29,97 руб.

Першапачаткова кніга выйшла ў 2024 годзе па-руску і хутка стала прадавацца – наклад перавысіў 5000 асобнікаў. Над апавяданнямі працавалі ўдзельніцы творчага аб’яднання «Шуфлядка пісьменніка». У кожнай гісторыі – свой настрой, але ўсе іх яднае адна кропка на карце – Мінск.

Книга «(Ня)чысты Мінск» в руках у девушки.

У зборніку – русалкі, вампіры, духі, казачныя істоты і нават містычны торт з «Цэнтральнага». Аднак галоўны герой тут – сам горад: ад плошчы Перамогі да Мінскага мора, ад вакзала да оперы.

Першы такі зборнік на беларускай мове

Беларускамоўны пераклад стаў важнай падзеяй – гэта першы маштабны праект у жанры гарадскога фэнтэзі на нашай роднай мове. Дарэчы, ілюстрацыі да новага выдання зрабіла мастачка Ганна Дзюкава Batori. Яна ж афармляла і першую кнігу.

У склад кнігі ўвайшлі 15 твораў. Напрыклад, апавяданне Кацярыны Гліністай «Стары Мінск прачынаецца» апісвае сустрэчу з русалкай у начным парку. У іншых тэкстах можна адшукаць згадкі пра Гаюна, Апівеня, падземныя таксі і нават антыкварныя крамы з душой.

Па словах аўтараў, кожная гісторыя – гэта не проста фантазія, а спроба нанова пераасэнсаваць горад праз беларускую міфалогію, уяўленне і любоў.

Наперадзе – новая серыя

Поспех «(Ня)чыстага Мінска» натхніў арганізатараў на працяг. Ужо завершаны конкурс на новы зборнік – гэтым разам апавяданні будуць прысвечаны рэгіёнам Беларусі. У ім прынялі ўдзел 300 аўтараў з усёй краіны. І калі меркаваць па папярэдняй цікавасці, аўтары лічаць, што праект можа стаць яшчэ больш папулярным, чым першы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: камунікацыйнае агенцтва PR Vision.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter