Новости За день
CityDog.io

Цяпер у гэту папулярную гульню можна гуляць і па-беларуску

Цяпер у гэту папулярную гульню можна гуляць і па-беларуску
Беларусы могуць сыграць у Alias на роднай мове. Гульню «Дзікі Эліяс» ужо можна спампаваць, у яе аснове – гумар, лясныя жывёлы і настальгія па 90-х.

Беларусы могуць сыграць у Alias на роднай мове. Гульню «Дзікі Эліяс» ужо можна спампаваць, у яе аснове – гумар, лясныя жывёлы і настальгія па 90-х.

Выйшла новая мабільная гульня «Дзікі Эліяс» – гэта першая беларускамоўная версія папулярнай гульні Alias, дзе трэба тлумачыць словы і адгадваць іх за абмежаваны час. Спампаваць гульню можна бясплатна на Android і iOS.

Распрацоўшчык адаптаваў гульню пад беларускі кантэкст: ідэя тлумачыць слова «вавёрка» як манету ў 50 капеек з 90-х стала натхненнем для ўсёй лясной тэматыкі. Усе персанажы каманд – гэта жывёлы з беларускіх банкнот.

У гульні 15 тэматык, сярод якіх – ежа, літаратура, фэнтэзі і іншыя. Ёсць некалькі рэжымаў: класічны, з дадатковымі заданнямі, «адгадай, хто», а таксама «вечарынка» (там за пропускі трэба піць, як у сапраўднай настольнай гульні).

Акрамя таго, гульцы могуць выбраць адзін з двух варыянтаў мовы – кірыліцу або лацінку.

Дарэчы, з дапамогай гэтага тэсту ад CityDog.io вы можаце хутка праверыць, наколькі добра размаўляеце па-беларуску.

 

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter