Карыстальніца з нікам volosiuksveta 22 красавіка паказала ў Threads стыкеры пад назвай «Птушкі Беларусі». Ёсць два варыянты: з чорным і белым буслом.
На стыкерах намаляваны розныя птушкі, якія сустракаюцца ў Беларусі. Сярод іх – берасцянка, зімародак, сойка, дзяцел, шчыгол і іншыя.
Памер аднаго ліста са стыкерамі – 21 на 15 сантыметраў. Пакуль невядома, колькі яны каштуюць і як іх можна купіць.
Раней CityDog.io пісаў, што брэсцкі брэнд Tak Divno выпусціў стыкерпак разам з Bremor (гандлёвыя маркі «Санта Бремор», «Юкки», «Бабушка Аня», «Матиас»), у якім вядомыя прадукты пераўтвораны ў «жывых» персанажаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















