Новости За день
CityDog.io

Крута! Таксі ў Мінску прапануе размаўляць па-беларуску (і ў дадатку, і ў машыне)

Крута! Таксі ў Мінску прапануе размаўляць па-беларуску (і ў дадатку, і ў машыне)
Кампанія «Таксі 135» заклікае кліентаў размаўляць па-беларуску і нават праводзіць для гэтага моўныя практыкаванні. Мэта – дапамагчы ўзбагаціць слоўнікавы запас і адчуць асалоду ад роднай мовы.

Кампанія «Таксі 135» заклікае кліентаў размаўляць па-беларуску і нават праводзіць для гэтага моўныя практыкаванні. Мэта – дапамагчы ўзбагаціць слоўнікавы запас і адчуць асалоду ад роднай мовы.

Таксі 135 запусціла ініцыятыву, якая заклікае беларусаў больш выкарыстоўваць беларускую мову падчас паездак. У кампаніі прапануюць пачаць з простага кроку – выбраць беларускую мову ў наладах тэлефона або мабільнага дадатку «Таксі 135».

Машына таксі 135.

Гэта, як піша каманда службы таксі ў сацсетках, першае практыкаванне. Наступнае – напісаць у каментарыях слова па-беларуску, якое дапаможа падтрымаць размову з кіроўцам падчас паездкі.

«Мы пачынаем!» – напісалі ў кампаніі і паказалі фота з дзяўчынай каля машыны таксі 135. Ініцыятыва заклікае людзей выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці і паказвае, што гэта можа быць лёгка і цікава.

Як у Беларусі справы з таксі?

Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што з 1 лістапада 2024 года ў Беларусі ўступіў у сілу ўказ «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў»: тады кошты на таксі ў Мінску і іншых гарадах краіны рэзка павысіліся.

Нягледзячы на несуцяшальныя прагнозы прадстаўнікоў сферы, у Мінтрансе запэўнівалі, што павышэння тарыфаў на паездкі ў таксі не чакаецца. Там казалі, што галоўная мэта ўказа – «упарадкаваць рынак перавозак, зрабіць яго адкрытым, а паездкі пасажыраў – бяспечнымі». Але адразу пасля ўступлення ўказа ў сілу пасажыры пачалі скардзіцца на якасць працы таксі і рэзкі рост цэн.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: @Taxi135minsk.

 

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter