Карыстальніца з нікам heta.pryhozha апублікавала ў Instagram серыю ілюстрацый, у якіх паказала, як мог бы выглядаць беларускі мерч, калі б крыніцай для натхнення былі гісторыя і культура краіны.
У падборку ўвайшлі розныя фарматы: ад упрыгажэнняў і колцаў да постараў і бірулек. Напрыклад, дызайнерка прапанавала зрабіць такія сувеніры:


- Падвес на сумку з вобразам Барбары Радзівіл.
- Неонавы кулон у форме крыжа Ефрасінні Полацкай.
- Бірулькі LEGO з касцёлам у Сар’і, мінскай ратушай і вядомымі асобамі – Вітаўтам, Гедымінам, Драздовічам і Малевічам.
- Анімэ-постары з беларускімі князёўнамі – Барбарай Радзівіл, Ганнай Ягелонкай і Соф’яй Гальшанскай.
- Пярсцёнак ў выглядзе вежы Мірскага замка.
- Поп-сокеты ў форме беларускіх замкаў.
- LEGO-карціны, якія паўтараюць арнаменты дываноў Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.


Сучасны беларускі мерч. Фота: @heta.pryhozha, Instagram.com.
У каментарыях пад публікацыяй шмат хто напісалі, што гэта класны мерч, які яны б з радасцю купілі.
«Гэта геніяльна!!!» – лічыць Ліза.
«Трэба яшчэ лега-канструктар і сабраць Лідскі замак», – прапанавала Вераніка.
«Гэта неверагодна. Вельмі хачу такое», – напісаў карыстальнік з нікам pus_.sycat.
«Гэта рэальна крутыя ідэі», – лічыць карыстальніца з нікам fat_slavic_chick.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















