У нядзелю ў загарадным клубе «Фестывальны» сабралася шмат прыгожых беларусаў, апранутых у нацыянальныя строі. CityDog.io паказвае, як удзельнікі адзначылі народнае восеньскае свята Багач.
Багач – гэта старажытнае беларускае свята восеньскага ўраджаю і дабрабыту. Звычайна яго адзначаюць напрыканцы верасня – у час, калі нашыя продкі заканчвалі асноўныя палявыя работы і збіралі ўраджай. Асноўныя элементы святкавання Багача, якія дайшлі і да нашых дзён, – абрадавае шэсце і багаты стол з пачастункамі.

Багач у «Фестывальным». Фота: @skiczynskij, Threads.com.
Палюбуйцеся, як беларусы святкавалі Багач
У загарадным клубе «Фестывальны» Багач святкавалі 4 кастрычніка. Тэрыторыю клуба ўпрыгожылі выцінанкамі і даматканымі дыванамі, а ўдзельнікі апрануліся ў нацыянальныя строі.




Фота: @cristina_luzai, Threads.com.
«Гэта мая маленькая часцінка свята, якое адбылося ўчора. Багач. Кола года пражытае. Ураджай сабраны, і не толькі на ніве», – напісала ў Threads Таццяна.


Багач у «Фестывальным». Фота: @skiczynskij, Threads.com.
Кацярына таксама наведала свята. Паводле традыцыі, дзяўчына падзякавала восені за шчодрасць і пажадала, каб у кожным доме быў «дастатак, радасць і блізкія побач».




Фота: @ann_sch, Threads.com.
У каментарыях пад здымкамі беларусы, якія не паспелі трапіць на Багач у «Фестывальным», усё роўна дзеляцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.
«Якая прыгажосць усяго: вобразаў, прыроды, атмасферы», – піша echarde.
«Проста агонь! А якія крутыя карціны: з дзяўчынамі і чырвоная», – выказваецца maslova_ja.
«Прыгажосць», – дадае homelka.


Фота: @poshyk.info, Threads.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












