Да Новага года засталося ўсяго нічога. Калі вы яшчэ не бачылі, якія ёлкі з’явіліся на вуліцах гарадоў, то самы час палюбавацца падборкай CityDog.io – мы сабралі фота з розных куткоў Беларусі.
У канцы снежня карыстальніца Threads пад нікам dasha.chizhik звярнулася да беларусаў і папрасіла падзяліцца ёлкамі з родных гарадоў. Дзяўчына пачала з Салігорска, а пасля ў каментарыях удзельнікі абмеркавання сталі публікаваць фота з розных гарадоў Беларусі.


Ёлкі ў Салігорску і Смаргоні. Фота: @dasha.chizhik і @sammyholod.


Ёлкі ў Лунінцы і Брэсце. Фота: @kh_anastasiya_ і @eymelyanovich.
Ёлка ў Лідзе. Фота: @annakodis.
Мінск: здаецца, упрыгожаныя ёлкі можна сустрэць на кожным кроку
Калі верыць фатаграфіям мінчан у сацсетках, у горадзе ўпрыгожаны ледзь не кожны куток. Апроч галоўных ёлак на цэнтральных вуліцах Мінска, дрэвы з’явіліся і ў мікрараёнах.
«Самая прыгожая ёлка ў Беларусі – на плошчы Незалежнасці ў Мінску», – упэўнены Дзмітрый.

Ёлка на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Фота: @dzmitry24092003.
Мінскі фатограф Аляксей падзяліўся атмасфернымі фота «Лучшей улицы» на праспекце Незалежнасці.


Ёлкі на «Лучшей улице». Фота: @pterokir.
У мінчанкі Алёны таксама атрымалася знайсці некалькі прыгожых ёлак у цэнтры горада.


Фота: @dr.aliona.
А вось як упрыгожылі дрэвы каля кавярні «Маркс» на праспекце Незалежнасці.


Фота: @aleksandrapapkova.
І яшчэ крыху пераднавагодніх здымкаў горада ад мінчан.


Фото: @oleg_grabowski и @street.n.rock.


Ёлка ў Новай Баравой. Фота: @vadimlifes.
Гродна: агнёў на елку не пашкадавалі
У Гродне галоўная гарадская ёлка наўпрост іскрыцца ад колькасці агеньчыкаў на галінках. Глядзіце, якія прыгожыя фота атрымліваюцца ў беларусаў.


Ёлка ў Гродне. Фота: @nina_l_am_a_fox і @ludmila_mazura.
Віцебск: лакацыі з эстэтычнымі фотазонамі
Сёлета Дзмітрыя парадаваў зімні кірмаш у Віцебску, а Аня прагулялася па эстэтычных фотазонах, якія ўпрыгожылі да свят.


Ёлкі ў Віцебску. Фота: @vasilyev.dmtr і @anyaaaaa02.
Нясвіж: бадай, самыя казачныя ёлкі
Мінская фатографка пад нікам Roni паказала, як упрыгожылі ёлкі ў Нясвіжы. Атрымалася сапраўды казачна.




Елкі ў Нясвіжы. Фота: @niki_fuji_ph.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Jonathan Chng, Unsplash.com.













