Фота: Shamin Haky, Unsplash.com.

«Адчуваецца больш Год каня, чым жанчыны». Што кажуць беларускі пра абвешчаны ў іх гонар год?

Фота: Shamin Haky, Unsplash.com.

У Беларусі 2026-ы абвешчаны Годам жанчыны. CityDog.io задаўся пытаннем: а што кажуць самі беларускі? Ці адчулі яны на сабе, што гэты год прысвечаны паляпшэнню іх жыцця?

мы здесь

Нагадаем, што адпаведны Указ №1 падпісаў Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня 2026 года. Асноўныя мэты: фарміраванне нацыянальнага вобразу жанчыны, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павышэнне ролі жанчын у жыцці грамадства, эканоміцы, навуцы, культуры і падтрымка мацярынства.

Спачатку CityDog.io запытаўся ў знаёмых рознага ўзросту і з розных гарадоў краіны, але тыя адказалі толькі: «Не, паляпшэнняў не было, але мы нічога і не чакалі». Тады наша журналістка пайшла ў Threads і звярнулася да жанчын там. Вось што яны адказалі.

Параўнанні з Годам каня

Агульную думку ўсіх каментатарак агучыла pishe_hod: «Ощущается больше Год лошади, чем женщины». Дадатковыя суботнікі, дзве працы, каб аплаціць павялічаныя жыроўкі, адсутнасць нармальных адпачынкаў – гэта тое, з чым сутыкаюцца жанчыны, але пачуцця гумару беларускі ўсё роўна не губляюць.

«Работы больше стало. Теперь надо кучу мероприятий проводить про женщин, чтобы праздновать Год женщины», – расказала vorchlivaya_mama.

«Конечно, заметили. Пятый месяц пашем как кобылицы. Впереди еще 7 месяцев, главное – до декабрьского финиша постараться копыта не откинуть», – кажа iuliia_frankova.

«Еб*шу как лошадь. На двух работах. Устраивалась на одну (на пенсии), в итоге нужно работать за себя и “за того парня”, точнее женщину. За копейки доплаты», – напісала zoya040164.

Плакат с женщиной на коне.

Ілюстрацыйнае фота: Toni Reed, Unsplash.com.

Не абышлося без жартаў пра помнік

Тут гаворка ідзе пра нясвіжскі памятны знак, прысвечаны беларускім жанчынам. Ён выглядае як магільная пліта, што выклікала ў грамадстве шмат жартаў і незадаволенасці. Так, пасля скаргаў «пліту» замянілі, але лепей не стала.

«Мы пока надгробия в честь беларуской женщины наблюдаем, плюшек никаких, вот дискриминации – хоть отбавляй», – нагадвае lagrima_de_la_bruja.

«Ну, чаго ж… ужо два помнікі з рытуальных паслуг нам купілі… А што вы яшчэ хочаце? Кожнай па помніку?» – іранізуе olga300088.

«У меня сегодня в кофе пенка была в образе беларуской женщины, как на памятнике том», – хваліцца medzvezhija_lapa.

А што мужчыны?

У каментарыях амаль не было мужчынскіх галасоў, але размова пра іх заходзіла неаднаразова. Тыя, хто ў навагоднюю ноч паабяцалі зрабіць жыццё беларусак лепей, лягчэй і шчаслівей, чамусьці ў рэчаіснасці далёка не заўсёды адказваюць за свае словы.

«Спросите мужиков. Они в этом вопросе осведомлены лучше всего», – смяецца oksana_provibe.

«Личные вещи девочек в школе досматривают мужчины из департамента охраны. На школьных линейках “попы” рассказывают про прелести большого количества детей. Офигенные улучшения, но можно без них», – скардзіцца ryzij.

fox23_69 расказала, што ў грамадскім транспарце «начали говорить комплименты и просить мужчин, чтобы они при выходе подавали дамам руки», але яна не толькі не бачыла, каб такое было, але і сказала, што «могут еще наорать, что ты молодая и сидишь».

Плакат с надписью The future is female.

Ілюстрацыйнае фота: Gabriel, Unsplash.com.

Пра мацярынства і цяжарнасць

Памятаеце адзін з момантаў, на якія ў гэтым годзе трэба было звярнуць адмысловую ўвагу? Мы пра «папулярызацыю ролі жанчыны як захавальніцы сямейных традыцый, маці і працаўніцы». Гледзячы на паведамленні каментатарак, ахвотных стаць маці ці паўплываць на рост дэмаграфіі ў краіне ў нас не дадалося.

«Только увидела у себя в городе огромное количество билбордов с пропагандой материнства, вот и всё», – кажа lovelynyee, а its_zavtrak адказвае ёй: «Работает... Как противозачаточные)».

«Пока я в декрете, мою должность сократили на работе. Вот это я понимаю», – кажа mashulazhukova, і на жаль, такое паведамленне было не адзіным.

notes_of_addict расказала, што «новость где-то была, что в Новополоцке дополнительные пособия по родам доплачивать будут... А так только про листы о тунеядстве в декрете. Ничего запоминающегося».

Женщина с ребенком

Ілюстрацыйнае фота: Bethany Beck, Unsplash.com.

А штосьці добрае было? Канешне!

З канца чэрвеня 2026 года беларускі змогуць рабіць дзве бясплатныя спробы ЭКА замест адной. Плюс пашырылі праграмы ранняй дыягностыкі раку грудзей і пачалі больш актыўна праводзіць бясплатныя мамаграфічныя абследаванні і прафілактычныя агляды для жанчын з груп рызыкі. І з карыснага – па ўсёй краіне праходзяць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для жанчын, якія арганізуюць Мінюст, калегіі адвакатаў і прафсаюзы.

«Сходила бесплатно накануне 8 марта на консультацию к адвокату по важному в тот момент вопросу. К слову, вне рамок программы консультация стоит ~150 BYN», – пацвярджае добрыя навіны lauzhadiskseniya.

y.shpadaruk расказала, што «на предприятии “Гомель. Завод металлоконструкций” внесли в колл [коллективный] договор пункт, по которому всегда к 8 Марта женщины будут получать 3 базовые».

secrets_of_brest дадала: «В Бресте была акция: всем женщинам в университете делали УЗИ щитовидной железы, за день несколько тысяч студенток и сотрудниц обследовали».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
В Беларуси расширили программу ЭКО: теперь можно получить две бесплатные попытки
За день
«Рожайте побольше детей. Ну вам же просто!» – уверен Лукашенко. А действительно ли так просто быть женщиной в Беларуси? Почитайте, сами поймете
Теперь все ясно
От 2500 до 26 000 руб. Беларусы соцсетях обсуждают, сколько стоит стать родителями. Суммы вас удивят
Мамы, папы, дети
поделиться