У Беларусі могуць дазволіць трымаць у кватэрах больш за дзвюх катоў ці сабак. Зараз правілы дазваляюць заводзіць не больш за двух гадаванцаў, але гэтае абмежаванне плануюць адмяніць. Аб зменах на днях распавялі ў Міністэрстве ЖКГ.
«Пры гэтым праект прапануе не ўстанаўліваць абмежаванняў па колькасці сабак і катоў, якіх можна ўтрымліваць у кватэры шматкватэрнага жылога дома. Але ёсць адзін важны момант. Калі ў жылым памяшканні пражывае некалькі ўласнікаў або наймальнікаў, спатрэбіцца пісьмовая згода ўсіх паўналетніх жыхароў», – растлумачылі ў ведамстве.
Але калі ўласнік або наймальнік адзін, то дадатковая згода не патрэбна.
Важна: незалежна ад колькасці гадаванцаў, неабходна выконваць санітарныя патрабаванні, правілы карыстання жылымі памяшканнямі і ўлічваць інтарэсы суседзяў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















