Школа №1 у Новай Баравой. Фота: @school_newbor, instagram.com.

У Новай Баравой не могуць сабраць першы беларускамоўны клас: не хапае шасці дзяцей

Школа №1 у Новай Баравой. Фота: @school_newbor, instagram.com.

Настаўніца nnatapetrashevich звярнулася да жыхароў Новай Баравой з просьбай дапамагчы сабраць першы беларускамоўны клас. Паводле яе слоў, ужо ёсць 14 будучых вучняў, але для адкрыцця класа не хапае яшчэ шасці дзяцей. Допіс хутка стаў папулярным у Threads і сабраў шмат падтрымкі.

мы здесь

«Вітаю ўсіх! Хутка ў школу. Але на жаль яшчэ не сабраўся першы беларускі клас. Жыхары Новай Баравой! Вельмі чакаю сваіх беларускамоўных вучняў і іх бацькоў. Зараз будзе набор на вольныя месцы. Ёсць 14 чалавек з цвёрдай мэтай. Да кворума не хапае 6 чалавек – а болей дык лепей. Магчыма хто ўжо падаў паперы ў сш №1 хоча да нас. Абяцаю цікавае і багатае вучнёўскае жыццё вашым дзеткам!» – напісала nnatapetrashevich.

За суткі пост сабраў больш за 1700 лайкаў і звыш 26 000 праглядаў. У каментарыях многія падтрымалі настаўніцу і выказалі надзею, што неабходную колькасць вучняў усё ж удасца сабраць.

Таксама у каментарыях да допісу звярнулі ўвагу, што падобная сітуацыя не толькі ў Новай Баравой. Карыстальніца facelesslh паведаміла, што ў СШ № 72 Мінска таксама ідзе набор у беларускамоўны першы клас, але школа штогод сутыкаецца з недаборам вучняў. Яна заклікала жыхароў Партызанскага раёна, якія хочуць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску, звярнуць увагу на такую магчымасць.

«Лепшае, што за мной здарылася ў школе, – школа была беларускамоўная (гімназія). Ўся!! Нават у садку была эксперыментальнай группе з беларускай мовай. Ва ўласным жыцці не размаўляю па беларуску штодзённа, але чытать, размаўляю з некаторымі сябрамі цудоўна, бо ведаю родную мову!!» – напісала katherinespsk.

«Падпісалі хадатайства. Спадзяюся, усё атрымаецца», – пракаментавала pollina_vk.

«Наталля Іванаўна настаўніца ад бога! Мой сын правёў чатыры гады пачатковай школы разам з ёю і тэатральным класам. Адказная, чуйная і якая разумная настаўніца. Колькі было экскурсій, сустрэч і мерапрыемстваў дзякуючы ёй! Цяпер мой сын ведае сваю родную мову лепш мамы. Усім рэкамендую прыгледзецца да класа на роднай мове», – падзялілася popokikot.

«Наша мова самая мілагучная. Так хочацца, каб дзеткі з маленства яе пачыналі вывучаць. Тады не толькі разумець, а і размаўляць на ёй будуць пры неабходнасці. Дзве мовы дзяржаўныя, дык трэба ўмець пераключацца», – лічыць petrovnatatiana2345.

«Прасоўваю! Веру, усё атрымаецца!» – напісала tatyananavros.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Вслед за частными школами и детсадами закроются частные кружки и секции? В Беларуси собираются взяться за всё допобразование детей. Объясняем, что это значит
Мамы, папы, дети
В беларуских школах будут учить эмпатии и эмоциональному интеллекту
За день
В школах Беларуси запустят проект против буллинга. Вот когда он начнет работать
За день
поделиться