У маладых беларусаў спыталі, што такое «тлушч». Ніхто не адказаў. А вы ведаеце?

У Instagram-блогера Іллі Шынкарэнкі з’явіўся ролік: хлопец падыходзіць на вуліцы Мінска да мінакоў (у асноўным да маладых рабят) і пытае ў іх, ці ведаюць яны, што такое «тлушч». За правільны адказ Ілля падрыхтаваў 20 рублёў. Але іх так ніхто і не атрымаў.

У Instagram-блогера Іллі Шынкарэнкі з’явіўся ролік: хлопец падыходзіць на вуліцы Мінска да мінакоў (у асноўным да маладых рабят) і пытае ў іх, ці ведаюць яны, што такое «тлушч». За правільны адказ Ілля падрыхтаваў 20 рублёў. Але іх так ніхто і не атрымаў.

Вось якія былі адказы ў беларусаў:

  • «Может плащ?»;
  • «Тлушч? Я не знаю»;
  • «Может плащ какой-то?»;
  • «Я вообще, если честно, в беларуском не очень»;
  • «Это одежда какая-то, по-моему».

А вось сярод каментатараў відэа знайшліся тыя, хто такое слова ведае. Іншыя абурыліся тым, што беларусы не ведаюць мовы:

«Ай, ну гэта ж жир», – напісаў rostiiiiiik_.

«Не ведаюць яны, а сорамна мне», – прызналася tanyazdanovich_08_08.

«Бяда, народ ня ведае мовы...», – напісала alenasurmenkova.

«Жир! Это уже беда! Беларусы не валодаюць беларускай мовай!», – лічыць svetlanashubina0204.

«Вельмі сумна глядзець такія відэа… Моладзь у Беларусі не ведае нават простых слоў сваёй мовы. А ж мова – гэта аснова нацыі. Мы ж не Расія, у нас свая гісторыя, свая культура, свая багатая і прыгожая беларуская мова. Русіфікацыя нанесла вялікую рану, і таму яшчэ больш важна захоўваць і адраджаць сваю мову», – выказаўся danila.frantou.

«Не ведаць такiя простыя словы. Сумна. Але маладым насраць i размазаць на нашу суму и сорам», – лічыць olga.grabun.5.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Видео: Instagram.com.

#Минск
поделиться