Беларускае выдавецтва выпусціла каляндар з унікальнымі фота Мінска пачатку 2000-х. Як вам?

Сёння, 5 лістапада, выдавецтва «Тэхналогія» прадставіла новы каляндар з чорна-белымі фота Мінска, зробленымі Артурам Клінавым у 2002–2005 гадах. Выданне прымеркавана да 20-годдзя праекта «Горад СОНца».

Сёння, 5 лістапада, выдавецтва «Тэхналогія» прадставіла новы каляндар з чорна-белымі фота Мінска, зробленымі Артурам Клінавым у 2002–2005 гадах. Выданне прымеркавана да 20-годдзя праекта «Горад СОНца».

У сваім інстаграме беларускае выдавецтва «Тэхналогія» паведаміла, што выпусціла каляндар на 2026 год з архіўнымі фатаграфіямі Мінска. Кошт календара – 21 руб. Унутры – сетка на шэрым фоне, на беларускай і англійскай мовах.

Каляндар на 2026 год. Фота: @technalohija.publisher, Instagram.com.

Каляндар прымеркаваны да 20-годдзя праекта «Горад СОНца» – вядомай працы Клінава, прысвечанай Мінску як «утапічнаму гораду будучыні». Менавіта ў гэтай серыі аўтар стварыў вобраз сталіцы як ідэальнага горада Утопіі для будучага ідэальнага грамадства.

«У кнізе “Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца” Артур Клінаў як архітэктар-горадабудаўнік вядзе экскурсію па Горадзе СОНца, апавядаючы пра яго канцэпцыю, гісторыю з’яўлення, эстэтыку і каноны. Акрамя таго, праект “Горад СОНца” – гэта ўнікальная калекцыя мастацкіх фотаздымкаў, зробленых аўтарам у 2002–2005 гадах», – нагадалі ў выдавецтве.

Заказаць каляндар можна праз сайт tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага, ст. метро «Кавальская Слабада»).

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Беларуский бренд косметики впервые выпустил свой адвент-календарь. А что с ценами?
За день
Владелица магазинов в Бресте и Гродно выпустила адвент-календарь c очень странным наполнением
За день
поделиться