18 лютага карыстальніца з нікам milky.soup апублікавала ў Threads фота сваіх керамічных вырабаў і коратка расказала пра сябе. Мастачка, якая называе сябе Мілай, пераехала з Беларусі ў Польшчу і цяпер развіваецца ў творчай прафесіі ў эміграцыі.
У допісе яна напісала: «Пару гадоў таму перебралася з Беларусі ў Польшчу – Варшаву – і спрабую тут няпросты шлях у творчай прафесіі ў эміграцыі. У мяне ёсць сайт і стацыянарная маленькая крама з маёй прышпільнай керамікай».


Кубкі з керамікі. Фота: @milky.soup, Threads.com.
На здымках – кубкі з аб’ёмнымі тварамі, яркімі колерамі і графічнымі ўзорамі. Частка вырабаў аздоблена кветкамі, шахматным прынтам і плямістымі арнаментамі. Усе працы зроблены ў крыху іранічным стылі.


Кубкі з керамікі. Фота: @milky.soup, Threads.com.
Дарэчы, надаўна CityDog.io расказваў пра майстэрню па перапрацоўцы пластыку replastiq з Віцебска. На днях яна апублікавала ў Threads свае новыя вырабы – пластыкавыя карабіны, зробленыя з другсыравіны. Каманда сцвярджае, што кожны з іх ствараецца ўручную і мае ўнікальны малюнак.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















