З’явілася новае беларускае выдавецтва. Першы праект – мастацкае асэнсаванне прапаганды

Незалежнае выдавецтва Tамака ў канцы ліпеня пачало сваю працу з выпуску фотакнігі Машы Святагор «Everybody Dance!» – праекта, які даследуе, як візуальныя вобразы ўплываюць на калектыўную памяць і палітычнае ўспрыманне.

Незалежнае выдавецтва Tамака ў канцы ліпеня пачало сваю працу з выпуску фотакнігі Машы Святагор «Everybody Dance!» – праекта, які даследуе, як візуальныя вобразы ўплываюць на калектыўную памяць і палітычнае ўспрыманне.

Tамака – новае незалежнае беларускае выдавецтва, якое спецыялізуецца на кнігах пра мастацтва, фатаграфію, дызайн і архітэктуру. Каманда, мастакі і падрадчыкі знаходзяцца ў розных краінах Еўропы, але аб’яднаныя жаданнем распавядаць пра адметных, але малавядомых мастакоў.

Сайт новага выдавецтва. Фото: Tamaka.eu.

«Мы супрацоўнічаем з рознымі аўтарамі, але асноўную ўвагу надаем тым, хто звязаны з Беларуссю. Наша місія – дапамагаць іх галасам быць пачутымі. Мы хочам даць ім магчымасць удзельнічаць у арт-працэсе з той самай значнасцю і прызнаннем, што і іншыя еўрапейскя мастакі. Але наогул мы гэта робім таму, што яно нам вельмі падабаецца!» – напісала каманда на сваім сайце.

Першая кніга выдавецтва – фотапраект «Everybody Dance!» візуальнай мастачкі і фатографкі Машы Святагор. Гэта і дэбют Tамака, і першая персанальная кніга аўтаркі. Над ёй працавала міжнародная каманда з васьмі спецыялістаў.

Гэты праект заснаваны на сямігадовым мастацкім даследаванні: Святагор працуе з архіўнымі савецкімі выявамі, пераасэнсоўваючы іх ідэалагічную функцыю. Яна стварае новыя сюррэалістычныя апавяданні, выкарыстоўваючы тэхніку аналагавага калажу і метад фатамантажу.

Акрамя кнігі, выдавецтва прапануе і аўтарскія прынты з серыі «Everybody Dance!» – напрыклад, «Пацалунак» і «Маладыя» зараз можна купіць за 350 еўра. Кожны з іх выдадзены ў абмежаванай колькасці ўсяго ў 10 асобнікаў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться