Фатограф Максім Торап паказаў у Threads макеты паштовак, для стварэння якіх выкарыстаў уласныя здымкі беларускіх гарадоў, – і вось што ў яго атрымалася.
На паштоўкі фатографа трапілі Брэст, Гродна, Друя, Відзы і Жалудок.






Фота: @privet_eto_maks, Threads.com.
Максім таксама пацікавіўся ў каментатараў, ці набылі б яны такія паштоўкі на памяць або ў падарунак. Некаторыя адзначылі, што ідэя ім вельмі спадабалася. Іншыя заўважылі, што назву гарадоў прачытаць даволі складана, і параілі скарыстацца беларускай лацінкай.
«Арыгінальна. Некаторыя паштоўкі глядзяцца цікава, некаторыя ўспрымаюцца не вельмі», – выказаўся ihar_baranouski.
«Файна! Толькі, напэўна, лепш выкарыстоўваць лацінку беларускую, а не такую транслітарацыю», – лічыць serhen2006.
«Толькі не спыняйцеся, гэта вельмі прыгожа», – просіць ddzzatser.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















