У Мінску запускаюць праект па зборы пластыкавых вечак і батарэек на перапрацоўку. Вы можаце дапамагчы

Беларусаў запрашаюць далучыцца да экапраекта па зборы пластыкавых вечак і батарэек. Арганізатары прапануюць бясплатна ўсталяваць кантэйнеры ў пад’ездах, офісах і школах.

Беларусаў запрашаюць далучыцца да экапраекта па зборы пластыкавых вечак і батарэек. Арганізатары прапануюць бясплатна ўсталяваць кантэйнеры ў пад’ездах, офісах і школах.

Сёння, 23 кастрычніка, карыстальніца з нікам @diaries_of_kate паведаміла, што ў Мінску запускаюць экалагічны праект «Банка добра» ад кампаніі Proabraziv. Яго мэта – дапамагчы беларусам правільна ўтылізаваць вечкі ад пластыкавых бутэлек і батарэйкі (AA, AAA і іншыя фарматы). Усё сабранае перадаюць на перапрацоўку або бяспечную ўтылізацыю.

Экапраект. Фота: @diaries_of_kate Threads.com.

«Кожнае вечка, кожная батарэйка, здадзеныя правільна, – гэта чыстая зямля і паветра вашага горада», – нагадалі актывісты.

Арганізатары прапануюць бясплатна перадаць усім ахвотным ёмістасці для збору – звычайна гэта пяцілітровыя бутэлькі з-пад вады. Такія «пасудзіны» можна паставіць у сваім пад’ездзе, офісе, краме або школе. Калі ёмістасць напоўніцца, прадстаўнікі праекта забяруць яе і адвязуць на перапрацоўку.

Цяпер каманда шукае валанцёраў, якія дапамогуць размясціць кантэйнеры ў жылых дамах. Калі хочаце далучыцца – напішыце сюды.

Дарэчы, вясной кампанія «Гарантыя чысціні» запусціла ініцыятыву па зборы адзення. Насібельныя рэчы перададуць тым, хто мае патрэбу, а рыззё – на перапрацоўку. Арганізаваны таксама і бясплатны вываз з двароў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
В Беларуси признали «экстремистским» экологический проект
За день
Тут вам хотят рассказать, как экологично отдыхать на природе
За день
Беларусов зовут узнать о будущем экологичного бизнеса
За день
поделиться