У аграгарадку Сцёпанкі (Жабінкаўскі раён) цалкам знішчаны агнём храм святога Архангела Міхаіла. Прычыны пажару пакуль высвятляюцца.
Тэлеграм-канал «Жабінка афіцыйна» паведаміў, што «пажар амаль лакалізаваны. Ратавальнікі нашага і бліжэйшых падраздзяленняў з суседніх раёнаў і Брэста працавалі на месцы без перапынку».

Ліквідацыя пажару.
Першае згадванне пра існаванне храма ў Сцёпанках адносіцца да 1619 года. У 1860–1870-х гадах царква неаднаразова перабудоўвалася, а ў 1902 годзе была ўзведзена званіца. Паводле даных сайта Pokrov-church.by, храм з’яўляўся помнікам драўлянага дойлідства другой паловы XVIII стагоддзя.

Так выглядала царква да пажару.
Паведамляецца, што гэта царква будзе ўключана ў спіс культавых аб’ектаў, запланаваных для рэканструкцыі ў 2026–2030 гадах.
Фота: скрыншот @Pervyiregion.