Беларусы адшукалі вокладкі старога жаночага часопіса. Ужо бачылі, якія яны стыльныя?

Аўтары інстаграм-блога Zabiziapu адшукалі ў інтэрнцэне алічбованыя вокладкі часопісу «Беларуская работніца і сялянка». У падборку трапілі вокладкі 1920-х гадоў.

Аўтары інстаграм-блога Zabiziapu адшукалі ў інтэрнцэне алічбованыя вокладкі часопісу «Беларуская работніца і сялянка». У падборку трапілі вокладкі 1920-х гадоў.

«Мы вырашылі падзяліцца з вамі серыяй вокладак, якія дэманструюць ролю жанчын у тыя часы, і што спрабавалі падкрэсліць для іх дызайнеркі і рэдактаркі», – распавялі аўтары публікацыі.

Часопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоўЧасопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоў
Часопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоўЧасопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоў

Вокладкі «Беларускай работніцы і сялянкі». Алічбоўка: Zabiziapu.

Часопіс стварылі ў 1924 годзе. Тады ён называўся «Беларуская работніца і сялянка» і падпарадкоўваўся камуністычнай партыі Беларусі. Гэта і вызначыла яго асноўную тэматычныю лінію – асвятленне дзейнасці партыі.

Аналізуючы гісторыю выдання, даследчыца Раіса Меляшэвіч прыходзіць да высновы, што «Работніца і сялянка» – першае нацыянальнае выданне для жанчын. «Вобраз жанчын у савецкіх CMI быў даволі стэрэатыпным: фігура моцнай маці, якая можа вынесці ўсе цяжкасці, і вобраз Радзімы-маці», – піша Меляшэвіч.

Часопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоўЧасопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоў
Часопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоўЧасопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоў

 

Уздымаць пытанні і тэмы, якія б цікавалі жаноцкую аўдыторыю, часопіс пачаў толькі ў 70-80-х гадах. Тады жаноцкі вобраз перастаў падпарадкоўвацца камуністычным лозунгам і прапагандзе, як у мінулыя дзесяцігоддзі. Мець сям’ю ці будаваць кар’еру – выбар жанчыны. І ў адносінах да гэтага часопіс займаў нейтральную пазіцыю, друкуючы розныя пункты гледжання. Гэта добра паўплывала на попыт – тыраж падскочыў.

У розныя гады змянялася і назва часопіса. У перадваенныя часы выданне называлася «Работніца і калгасніца Беларусі», пасля – «Работніца і сялянка». Апошні раз назву змянілі ў 1995 годзе – цяпер часопіс мае назву «Алеся».

«Гэта подых 90-ых гадоў, калі, быццам бы, “Работніца і сялянка” стала гучаць не гламурна, не прэстыжна. Але, тым не менш, мы аддаем належнае гісторыі і маленькімі літарамі гістарычная назва прысутнічае ў часопісе і сёння», – распавядала галоўная рэдактарка часопіса Ларыса Ракоўская.

Часопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоўЧасопіс "Беларуская работніца і сялянка": выпускі 1920-х гадоў

 

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь
поделиться