Полацкая друкарня «Спадчына Ф. Скарыны», адна з найстарэйшых дзяржаўных устаноў рэгіёна, спыняе сваю працу. Раней яна абслугоўвала ўсю малочную прамысловасць Віцебскай вобласці, а ў 2018 годзе адзначала 100-годдзе.
10 сакавіка 2025 года пачалася ліквідацыя Полацкага камунальнага ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства «Спадчына Ф. Скарыны». Пра гэта паведамілі незалежныя журналісты.

Склад друкарні, які выстаўлены на аўкцыён.
Друкарня працавала больш за сто гадоў і спецыялізавалася на вырабе ўпакоўкі і этыкетак, у тым ліку для харчовай галіны. Таксама яна абслугоўвала ўсе малочныя прадпрыемствы Віцебскай вобласці.
Дарэчы, у 2018 годзе прадпрыемства ўрачыста адзначыла сваё 100-годдзе і называлася ўзорным. Аднак ужо з 2022 года сайт арганізацыі перастаў абнаўляцца, а інфармацыя пра дзейнасць знікла з публічнай прасторы.
Цяпер маёмасць друкарні прадаецца праз аўкцыёны. Напрыклад, будынак гаража пад аўтобус «Ікарус» выстаўлены з пачатковым коштам амаль 30 тыс. руб., а склад – ад 124 тыс.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Etpvit.by.