Сёння, 28 кастрычніка, беларускі брэнд адзення і аксесуараў прадставіў новы дызайн заплечніка – прынт «Купалаўская» па матывах аднайменнай станцыі мінскага метро.
Каманда брэнда паказала ў сацсетках новы прынт заплечніка «Рол-мінi», прысвечаны станцыі метро «Купалаўская». Кошт – 142 руб.


Прынт «Купалаўская». Фота: Vokladki.by.
На відэа, апублікаваным у сацсетках, відаць, што прынт перадае характэрныя дэталі станцыі: зялёна-залатое аздабленне сцен і аркавыя скляпенні з дэкаратыўнымі элементамі. Дарэчы, раней Vokladki выпускалі падобны дызайн, прысвечаны іншай станцыі мінскага метро – «Акадэмія навук».
Заплечнік ужо можна заказаць на сайце або набыць у шоуруме брэнда на Машэрава, 11.
Беларускі брэнд Vokladki з 2012 года выпускае аксесуары з арыгінальнымі прынтамі пра Мінск і Беларусь. Спачатку ў асартыменце былі толькі вокладкі на дакументы, але з цягам часу галоўнай фішкай брэнда сталі сумкі і заплечнікі з пазнавальнымі прынтамі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















