Брудны помнік. Фота: @vijalietaa, Threads.com.

Мінчанка паказала, як заяўку пра брудны помнік Багдановічу перасылалі паміж службамі – ніхто не хоча яго чысціць?

Брудны помнік. Фота: @vijalietaa, Threads.com.

Мінчанка з нікам vijalietaa апублікавала скрыншоты з партала 115.бел, дзе бачна, як яе заяўку пра забруджаны помнік Максіму Багдановічу некалькі дзён перасылалі паміж рознымі камунальнымі службамі.

мы здесь

Жанчына звярнулася ў 115.бел 14 мая. Яна паведаміла, што на помнік Максіму Багдановічу каля Вялікага тэатра оперы і балета нагадзілі птушкі, і папрасіла хутчэй прыбраць гэта.

Аднак, судзячы па скрыншотах, заяўка «хадзіла» паміж рознымі арганізацыямі. Спачатку яе перадалі ў «Зеленстрой Центрального района», пасля – у КУП «Минскзеленстрой», затым у адміністрацыю Цэнтральнага раёна і нават у «Ремавтодор Центрального района». Пры гэтым у каментарыях паўтараўся адзін і той жа адказ: «Не находится на обслуживании предприятия».

Пра сітуацыю мінчанка напісала так: «У Мінску птушкі нагадзілі на помнік Максіму Багдановічу, а камунальшчыкі ніяк не могуць вырашыць, да каго ён адносіцца. Вось цікава, калі б на Леніна насралі, яны б хутка гэта выправілі?»

На апублікаваных скрыншотах бачна, што па стане на 19 мая заяўка ўсё яшчэ мела статус «В работе».

У каментарыях беларусы падзяліліся сваімі меркаваннямі.

  • «Гэта агульная гісторыя ў камунальшчыкаў. Працы на 20 хвілін, але дзве арганізацыі будуць тыдзень кідаць заяўкі адна адной з гнеўнымі каментарыямі кшталту “Праверце рэестр!”» – напісаў artsyoma_lyaksandravich.
  • «Каму цікава, вінаватыя знойдзены і адпраўлены на перавыхаванне ў суседнюю шаверму», – жартуе silovik_rb.
  • «Всем насрать», – пракаментаваў jedisalow.

Нагадаем, партал 115.бел запрацаваў у лістападзе 2015 года. Яго запусцілі спецыяльна для таго, каб аператыўна вырашаць набалелыя пытанні і наводзіць парадак у горадзе.

Партал наогул дапамагае?

Так. Напрыклад, праз 115.бел у студзені 2019 людзі папрасілі прыбраць снег у Маладзечне. І ім прыйшоў адказ: «Проведена уборка снега». Праўда, адказ прыйшоў у красавіку. Але ніхто і не ўдакладняў, хто менавіта прыбіраў снег.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
На 115.бел можно давать объявления о пропавших и найденных животных
За день
Минчанка оставила 2000 обращений на портале 115.бел. Вот что из этого вышло
За день
поделиться