У Магілёве збіраюцца аднавіць Свята-Траецкі храм, які знеслі падчас савецкай забудовы

На месцы знішчанага ў 1950-х гадах храма, падмурак якога знайшлі толькі ў 2016-м, улады і царква абвясцілі пра планы яго аднаўлення. Ужо заклалі капсулу з граматай, падпісанай архіепіскапам Сафроніем і мэрам горада, і прачыталі малітву.

У Магілёве збіраюцца аднавіць Свята-Траецкі храм, які існаваў з XVIII стагоддзя, але быў зруйнаваны ў савецкі час, паведамілі дзяржжурналісты. Ён быў заснаваны ў 1792 годзе па благаславенні Георгія Каніскага. Паводле некаторых звестак, яго асвячалі ў прысутнасці імператара Аляксандра I. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны, а ў 1950-х цалкам знішчаны падчас будаўніцтва моста.

Свята-Траецкі храм. Фота: «Звязда».

У 2016 годзе, калі ішла рэканструкцыя моста імя Яшына, рабочыя знайшлі рэшткі падмурка храма. Іх пакінулі на адкрытым паветры, зрабілі часткай турыстычнага маршруту і музеефікавалі.

Паводле краязнаўца Аляксандра Белахвостава, Траецкая царква – адзін з візуальных сімвалаў Магілёва. Яна захавалася на гравюрах мастака Напалеона Орды і на старых паштоўках. Акрамя таго, у Нацыянальным архіве захоўваецца самы вялікі ў Магілёве царкоўна-прыходскі архіў менавіта гэтай святыні.

У планах – стварэнне прыхода і пачатак будаўніцтва. Па словах краязнаўцы, ужо ёсць эскізны праект і людзі, гатовыя фінансава падтрымаць ідэю.

#Беларусь
Еще по теме:
Беларуска рассказала о любимых усадьбах, которые постепенно разрушаются. А вы там уже бывали?
Беларуска рассказала о любимых усадьбах, которые постепенно разрушаются. А вы там уже бывали?
В Беларуси открылась для посещения усадьба XIX века, которая вам точно понравится
В Беларуси открылась для посещения усадьба XIX века, которая вам точно понравится
поделиться