Тут вы можаце дапамагчы ў стварэнні фільма з Лявонам Вольскім і іншымі вядомымі беларусамі

Каманда Vidocfilms працуе над фільмам пра беларускую музыку і запускае краўдфандынг. Праект раскажа, як музыка фарміравала беларускую ідэнтычнасць. Ён ужо сабраў больш за 1400 еўра з неабходных 6500.

Каманда Vidocfilms працуе над фільмам пра беларускую музыку і запускае краўдфандынг. Праект раскажа, як музыка фарміравала беларускую ідэнтычнасць. Ён ужо сабраў больш за 1400 еўра з неабходных 6500.

Гэта каманда хоча зняць дакументальны фільм «На скрыжаванні», які раскажа пра беларускую музыку: ад моманту здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе да сённяшняга дня. Па словах Vidocfilms, гэта будзе каля 60 хвілін шчырай размовы пра культуру, супраціў, ідэнтычнасць і памяць.

Дакументальны фільм «На скрыжаванні», які распавядзе пра беларускую музыку.

Фільм складаецца з глыбокіх інтэрв’ю з музыкамі, даследчыкамі і ўдзельнікамі сцэны, а таксама архіўных матэрыялаў і музычных фрагментаў. Сярод герояў – Лявон Вольскі, Яўген Калмыкоў (экс-прадзюсер «Ляпіса Трубяцкога»), Руся (Shuma), Murovei, Vincent і іншыя.

Як адзначаюць аўтары, гэты фільм – спроба паказаць, як музыка адлюстроўвае беларускую нацыянальную ідэнтычнасць і змяняецца разам з краінай. У цэнтры ўвагі не толькі хіты, а культурнае асяроддзе і кантэкст, у якім яны ўзнікалі.

Фільм стане часткай серыяла пра беларускую культуру, які задумваўся як вялікі праект. Але праз адсутнасць фінансавання аўтары пачалі з музыкі, «якая часта становіцца першай формай выказвання для беларусаў».

Цяпер праект знаходзіцца на стадыі збору сродкаў праз краўдфандынг. Неабходна сабраць 6500 еўра, каб аплаціць арэнду тэхнікі, працу каманды, гукавое і візуальнае афармленне. Сабрана ўжо 1486 еўра, да канца збору засталося 13 дзён.

Аўтары падкрэсліваюць: яны ўжо многа зрабілі самастойна, але без падтрымкі здымкі будуць праходзіць вельмі павольна. У выпадку поспеху фільм плануюць паказаць ужо ў верасні.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Vidocfilms.

#Беларусь
Еще по этой теме:
Беларуский фильм покажут на крутом фестивале в Берлине
В Беларуси создали мультфильм про Беловежскую пущу с помощью ИИ
В Минске придумали, как сжигать калории и смотреть фильмы одновременно
поделиться