Ілюстрацыйнае фота: @picnic.letucien, Instagram.com.

Уваход вольны, у праграме – AP$ENT, Papa Bo і яшчэ дзясяткі музыкаў. 1 жніўня пройдзе беларускі фэст «Летуцень» у Кракаве

Ілюстрацыйнае фота: @picnic.letucien, Instagram.com.

1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana з 11:00 да 22:00 адбудзецца сёмы фестываль беларускай культуры і музыкі «Летуцень». Арганізатары абяцаюць тры музычныя сцэны, кірмаш беларускіх майстроў, фуд-корт, дзіцячыя і адукацыйныя пляцоўкі. Уваход на фестываль вольны. CityDog.io расказвае падрабязнасці.

мы здесь

Што ў праграме?

На галоўнай сцэне выступяць Prypiać, Atesta, «Разбітае Сэрца Пацана», Nochy, Сам Шазам і AP$ENT, які стане галоўным хэдлайнерам фестывалю.

На этна-сцэне пройдуць канцэрты Стэфана Арызанава, гуртоў «Лялея» і Dusza Music. Таксама наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у прэзентацыі «Купальскага спеўніка», майстар-класах па традыцыйных спевах і беларускіх танцах, а таксама ў прыпевачным батле.

Электронная сцэна збярэ выканаўцаў жывой электронікі і басовай музыкі. Тут выступяць Dub Hiker, T-Trider, Lil Yury, Korrrnej, Ana Zhdanova і Papa Bo Selektah.

Акрамя музычнай праграмы, на фестывалі будуць працаваць дзіцячая, адукацыйная, псіхалагічная і спартыўная пляцоўкі, зона майстар-класаў і прастора беларускіх грамадскіх арганізацый.

На кірмашы сваю прадукцыю прадставяць больш за 40 беларускіх рамеснікаў, мастакоў і лакальных брэндаў. Таксама будуць працаваць беларускія фуд-праекты з традыцыйнымі і сучаснымі стравамі нацыянальнай кухні.

Госці змогуць паўдзельнічаць і ў актыўнасцях ад партнёраў: прайсці сямейны квэст ад «Шуфлядкі», зрабіць экспрэс-ацэнку ўсмешкі разам з Roden Stomatologia і сфатаграфавацца ў фотазоне ад Stativa.

Святочная праграма пачнецца яшчэ да асноўнага дня фестывалю. 30 ліпеня адбудзецца вечар літаратуры і спеваў «ЛЕТУТЭКСТ», а 31 ліпеня – «Дыяфільм Live», дзе старыя дыяфільмы будуць агучваць акцёры і музыкі.

Што гэта ўвогуле за фестываль?

LTCŃ (Letucień) – фестываль беларускай культуры, які праводзіцца ўжо сёмы год. Яго арганізуе каманда валанцёраў.

Сёлета фестываль атрымаў падтрымку Еўрапейскага саюза, аднак арганізатары адзначаюць, што яна не пакрывае ўсіх выдаткаў. Таму яны прапануюць усім ахвотным падтрымаць праект данатам. Пры гэтым фестываль застанецца бясплатным для наведвальнікаў.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша
Еще по теме:
Беларус выпусціў класны беларускамоўны гайд па Кракаве. Што цікавага ўнутры?
За день
поделиться