Пікнік Litucień у 2022 годзе. Фота: арганізатары.

У Кракаве пройдзе дыскусія аб будучыні беларускай культуры. Вось якія спікеры вас там чакаюць

Пікнік Litucień у 2022 годзе. Фота: арганізатары.

1 жніўня (субота) на фестывалі Letucień у Кракаве пройдзе адкрытая дыскусія «Летуценнікі і практыкі: культурны рухавік Беларусі». Удзельнікі абмяркуюць, як мянялася беларуская культура з 1990-х гадоў, што адбываецца з ёй пасля 2020 года і якую ролю ў гэтым адыгрываюць дыяспара і людзі, якія засталіся ў краіне. Дыскусія пройдзе 1 жніўня з 17:45 да 18:45 у парку Jordana на пляцоўцы салідарнасці. Уваход бясплатны.

мы здесь

Удзельнікі дыскусіі:

  • драматург, мастацкі кіраўнік і сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін;
  • актывістка, кіраўніца ініцыятывы «Годна» Аліна Герашчанка;
  • рэпер, грамадскі актывіст MANDZIK (Дзяніс Мандзік).

Арганізатары адзначаюць, што спікеры прадстаўляюць тры розныя пакаленні беларускіх дзеячаў культуры. Цяпер усе яны жывуць за мяжой, але падчас дыскусіі плануюць гаварыць не толькі пра культурнае жыццё на эміграцыі, але і пра працэсы, якія працягваюцца ўнутры Беларусі.

Па словах арганізатараў, мэта сустрэчы – абмеркаваць беларускую культуру як адзіную прастору, якая сёння існуе адразу ў дзвюх рэальнасцях: унутры Беларусі і за яе межамі.

«З аднаго боку, масавая эміграцыя дзеячаў культуры і ўзнікненне новых інстытуцый у выгнанні, пераасэнсаванне ідэнтычнасці і мовы. З другога боку, культурнае жыццё, якое, нягледзячы на рэпрэсіі, цэнзуру і паскораную русіфікацыю, працягвае існаваць і ўнутры краіны: у форме падпольных ініцыятыў, лакальных праектаў і практык, якія вымушаны заставацца нябачнымі для дзяржавы», – адзначаюць арганізатары.

LTCŃ (Letucień) – фестываль беларускай культуры, які праводзіцца ўжо шосты раз. Па словах арганізатараў, ён існуе дзякуючы падтрымцы беларусаў, а ўсе сабраныя сродкі ідуць выключна на правядзенне фестывалю.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша
Еще по теме:
Нашли для вас фестиваль, который невозможно пропустить
За день
Фестиваль Lidbeer все-таки состоится. Вот точная дата
За день
«После фестиваля мне пришлось менять паспорт». Беларусы – о том, как любили местные фестивали, которые отменили в этом году
поделиться