Ілюстрацыйнае фота: dlxmedia.hu, Pexels.com.

Беларускае выдавецтва шукае аўтараў. У вас яшчэ ёсць час даслаць свой рукапіс

Ілюстрацыйнае фота: dlxmedia.hu, Pexels.com.

Выдавецтва OZ працягвае прыём рукапісаў у рамках адкрытага конкурсу для аўтараў, якія пішуць прозу пра Беларусь. Пра гэта 26 мая паведамілі на сайце кампаніі.

мы здесь

Конкурс стартаваў яшчэ ў красавіку. У выдавецтве адзначаюць, што ўжо атрымалі шмат прац ад аўтараў і працягваюць шукаць новыя гісторыі, звязаныя з беларускай рэальнасцю.

Паводле ўмоў конкурсу, галоўнае патрабаванне – выразная і пазнавальная прывязка сюжэта да Беларусі. Жанр можа быць любым: ад рэалізму да фантастыкі. Аднак у OZ кажуць, што найбольш іх цікавяць правінцыйныя гісторыі, дэтэктывы і трылеры, а таксама любоўныя раманы.

Тэхнічныя патрабаванні:

  • аб’ём: ад 8 да 20 аўтарскіх лістоў;
  • узроставы рэйтынг: 16+ ці 18+;
  • мова твора: беларуская ці руская.

Важна: да ўдзелу дапускаюцца аўтары, старэйшыя за 18 гадоў.

Падаць заяўку можна да 14 кастрычніка 2026 года. Рукапіс трэба даслаць на электронную пошту books@oz.by з тэмай ліста «Рукапіс для опэн-кола».

Акрамя самога тэксту, неабходна прыкласці кароткі змест твора і інфармацыю пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, кантакты, а таксама спасылкі на раней апублікаваныя творы (пры наяўнасці).

Рукапісы будуць ацэньваць рэдактары выдавецтва OZ. Аўтар атрымлівае поўнае суправаджэнне на ўсіх этапах стварэння кнігі:

  • літаратурнае рэдагаванне і карэктуру;
  • распрацоўку дызайну вокладкі і вёрстку;
  • друк тыражу;
  • распаўсюд праз сетку крам OZ па ўсёй Беларусі і інтэрнэт-краму;
  • маркетынгавую падтрымку: рэкламу, прэзентацыі, аўтограф-сесіі, супрацоўніцтва з блогерамі і СМІ;
  • індывідуальную працу з рэдактарам.

«Прыём рукапісаў мы пачалі яшчэ ў красавіку і ўжо бачым шмат таленавітых прац. Для нас важна знаходзіць гісторыі, у якіх Беларусь адчуваецца не толькі як месца дзеяння, але і як жывое асяроддзе, што ўплывае на герояў, атмасферу і сюжэт. Дзякуем усім, хто ўжо даслаў свае творы, і запрашаем астатніх аўтараў далучацца», – адзначаюць у выдавецтве OZ.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Беларускае выдавецтва выпусціла каляндар, які нагадвае пра галоўныя каштоўнасці беларусаў
За день
Выдавецтва «Тэхналогія» перастала працаваць. Што здарылася?
За день
поделиться