У Ханчжоу стартавала выстава сучаснага мастацтва Beyond Horizons, якая аб’яднала творцаў з 15 краін. Сярод арганізатараў – беларусы Алеся Ісса і Міхась Рошчанка.
У кітайскім горадзе Ханчжоу 1 траўня адкрылася міжнародная выстава Beyond Horizons, што аб’ядноўвае мастакоў з розных куткоў свету. Беларусь на ёй прадстаўляе мастачка Алеся Ісса, якая разам з фатографам @mutun_tutun і іншымі аднадумцамі стала суарганізатаркай падзеі.

Гэта частка прац, якія прадстаўлены на выставе.
На выставе прадстаўлены жывапіс, фатаграфія, інсталяцыі, перформансы ды іншыя віды сучаснага мастацтва. Усяго ў праекце ўдзельнічаюць творцы з 15 краін. Мэта выставы – паказаць, як праз мастацтва людзі з розных культур могуць весці адкрыты дыялог і дзяліцца сваім досведам.
Дарэчы, на адкрыцці выставы Алеся спявала беларускія народныя песні, а сам праект будзе дзейнічаць яшчэ два месяцы і адкрыты для ўсіх жадаючых.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Алеся Ісса.