Блуза ад брэнда Honar. Фота: @honaradziennie, Instagram.com.

Сышла эпоха. У Беларусі закрываецца вядомы брэнд адзення

Блуза ад брэнда Honar. Фота: @honaradziennie, Instagram.com.

Беларускі брэнд адзення Honar 9 ліпеня абвясціў пра закрыццё. Крама будзе працаваць да 19 ліпеня, пасля чаго спыніць сваю дзейнасць. Прычыны такога рашэння каманда не назвала.

мы здесь

Каманда таксама папрасіла пакупнікоў выкарыстаць падарункавыя сертыфікаты да даты закрыцця.

Інстаграм-сторыс аб закрыцці крамы.

Інстаграм-сторыс пра закрыццё крамы. Скрыншот: @honaradziennie, Instagram.com.

Honar заснавалі Павел Доўнар і Карына Адзесенка. На сваім сайце брэнд называе сябе вытворцам «сучаснага беларускага адзення для людзей, якія маюць гонар».

У апісанні інстаграм-акаўнта таксама адзначаецца, што каманда самастойна распрацоўвае, стварае і вырабляе эксклюзіўныя рэчы. У брэнда таксама ёсць шоурум на вуліцы Ульянаўскай, 29, у Мінску.

Павел Доўнар, Карына Адзесенок іх дачка Ева, 2015 год.

Павел Доўнар, Карына Адзесенка іх дачка Ева, 2015 год. Фота: CityDog.io.

Ідэя стварыць Honar з’явілася з жадання падкрэсліць беларускую адметнасць праз адзенне. У інтэрв’ю CityDog.io у 2015 годзе Павел Доўнар расказваў: «Мы хацелі зрабіць нешта, што падкрэслівала б асаблівасць Беларусі. Хацелася выкарыстаць арнамент, а ён упрыгожваў у першую чаргу адзенне, таму было лагічна пачынаць з адзення».

Брэнд выпускаў рэчы з беларускім арнаментам, калекцыі да гадавін абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, калекцыю, прысвечаную кіраўнікам Вялікага Княства Літоўскага, лінейку «Малевіч» з элементамі супрэматызму ды іншае.

Акрамя адзення, Honar выпускаў і аксесуары.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
В центре Минска закрывается одна из кофеен известной сети. Ходили туда?
За день
Кажется, в Минске закрывается еще одна культурная площадка
За день
В Минске закрывается известный бар. Уже назначили дату прощальной вечеринки
За день
поделиться