Фота: @lstr_adziennie, Instagram.com.

«Час какошнікаў». Што беларусы думаюць пра закрыццё Honar, LSTR Adzieńnie і «Рагны»?

Фота: @lstr_adziennie, Instagram.com.

Некалькі дзён таму тры вядомыя беларускія брэнды адзення і этнатавараў – Honar, LSTR Adzieńnie і «Рагна» – паведамілі аб спыненні працы ўжо ў ліпені 2026 года. CityDog.io спытаў, што пра гэта думаюць беларусы (і паглядзеў, што пішуць у сацсетках).

мы здесь

Што здарылася?

10 ліпеня марка дызайнерскага адзення Honar паведаміла ў сацсетках, што завяршае працу з 19 ліпеня. У той жа дзень закрылася легендарная этнакрама «Рагна» на вуліцы Сухой у Мінску – яна прасоўвала вырабы народных рамеснікаў на працягу трынаццаці гадоў.

Праз два дні, 12 ліпеня, пра закрыццё абвясцілі і стваральнікі брэнда вулічнага адзення LSTR Adzieńnie. Прычым незадоўга да гэтага каманда паспела прэзентаваць новы святочны прынт да Купалля.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі назваў закрыццё пляцовак чарговым крокам па русіфікацыі краіны: паводле яго слоў, услед за незалежнымі кніжнымі выдавецтвамі пад удар цяпер трапілі адзенне і прыкладное мастацтва. Праваабаронца падкрэсліў, што ў такіх умовах неабходна працягваць бараніць сваю культуру любымі даступнымі спосабамі.

Брэнд Honar.

Блуза ад брэнда Honar. Фота: @honaradziennie, Instagram.com.

А вось што беларусы думаюць наконт закрыцця праектаў

Спыталі ў чытачоў CityDog.io, што яны думаюць наконт закрыцця праектаў і ці ёсць у іх гардэробах нешта ад гэтых брэндаў. І яшчэ зазірнулі ў сацсеткі – як там беларусы абмяркоўваюць гэтую тэму.

«Я ўчора плакала. Я і цяпер расказваю пра гэта, і ў мяне цякуць слёзы»

Гераіня Ганна.
ганна

– Вельмі даўно, у 2014 годзе, калі мы ездзілі з калегамі ў камандзіроўку ў Амерыку, пазнаёміліся там з адным амерыканцам. Ён добра размаўляў па-руску і дапамагаў нам у вандроўцы. Нам захацелася яму аддзячыць і даслаць сувенір з Беларусі. І тады мы выбралі кашулю Honar – іх класічную белую кашулю са схаваным арнаментам.

Амерыканец гэты (а ён мужчына сталага ўзросту і такі дастаткова модны) быў проста ў захапленні і ад якасці, і ад ідэі. Ён казаў: «Божа, у Амерыцы гэтыя людзі былі б мільянерамі». Бо Амерыка – гэта краіна магчымасцей. Ну, прынамсі ў тыя часы.

Я сама заўсёды любіла дызайн LSTR, хоць гэта не мой стыль, скажам так. Але па іх рэчах ты заўсёды мог вызначыць «сваіх» людзей. Для сябе я заўсёды вылучала гэты брэнд, бо ён мякка прасоўваў нацыянальныя каштоўнасці. На жаль, у нашай краіне гэта небяспечна.

Ад LSTR у мяне ёсць світшот з «Цэнтральным» – важная для мяне рэч, настальгічная, з мінулага жыцця. Яшчэ ёсць цішотка з Палессем – мне яе падарыла падпісчыца, якая проста хацела мяне падтрымаць. І я сама вельмі часта набывала там мужу цішоткі, байкі, бо яны сапраўды класнай якасці.

Яшчэ быў адзін дызайн, які я не паспела набыць. І, на жаль, ужо ніколі не набуду. У іх было вельмі цікавае ружовае худзі з надпісам «Welcome to Belarus». На жаль, яны ўжо не паўтаралі яго з пэўных прычын.

Світшот з «Цэнтральным».

Світшот з «Цэнтральным». Фота: @lstr_adziennie, Instagram.com.

Учора я плакала. Я і цяпер расказваю пра гэта, і ў мяне цякуць слёзы. Хаця гэта проста адзін з шэрага бізнесаў, якія закрыліся. Чарговы раз, чарговая хваля рэпрэсій. Я падыходзіла да іх за дзень да закрыцця і прасіла прадавачак: «Скажыце, што гэта проста распродаж, што ў вас усё добра». І яны нічога мне не адказалі. І я разумею чаму. Усе запужаныя. Мы дайшлі да таго, што людзі ўжо проста маўчаць. І думаеш: «Дзякуй богу, што яны на волі».

Я калісьці думала, што вось назапашу грошай і адкрыю свой брэнд. Цяпер я разумею, што гэта ў нашай краіне бессэнсоўна. Ты можаш 15 гадоў рабіць якасныя рэчы, укладацца ў абсталяванне, у развіццё, знаходзіць нейкія новыя дызайны, развіваць каманду, усё рабіць як мае быць. І цябе закрываюць адным днём. Усё. Ты звальняеш людзей і дзякуеш богу, што застаўся на волі.

І мне вельмі балюча, што на месцы якасных, класных брэндаў адкрываецца шараговае нішто. Проста цішотачка за 140 рублёў з вышыўкай арнаменту. Маўляў, «купляйце, які я малайчына» – ад чалавека, які піша гэтыя пасты па-руску. І вот гэта ўсё, новыя гэтыя рабяты, якія прыходзяць на зачышчаную паляну са сваім разуменнем беларускасці, ні халеры пра яе не разумеючы насамрэч… Мне крыўдна і вельмі балюча за людзей, якія рабілі класныя рэчы. Я напісала ў дырэкт ім, але разумею, што мне не адкажуць. Я ўсё разумею. Мы ўсе ўсё разумеем чарговы раз.

«Одно дело, когда бренды сами не выстояли – и закрылись. Совсем другая ситуация, когда государство решает, какие бренды могут существовать, а какие – нет»

Гераіня Дар'я.
дар’я

– До того как появилась информация от правозащитников о том, что вся эта ситуация связана с приходом силовиков, я не считала закрытие какой-то большой потерей. На мой взгляд, эти три бренда остались немножечко в прошлом. Давным-давно, когда только начинали развиваться, они делали реально классное, важное дело, но как будто не адаптировались к современности – и их дизайны и товары остались на том же уровне, на котором были много лет назад.

Лично у меня ничего не было от них. Единственный дизайн, который мне понравился, – это Palessie от LSTR. И то они его спи*дили у американского бренда Patagonia.

Худзі «Палессе» ад Lstr.

Худзі «Палессе». Фота: Lstr.by.

Лога брэнда Patagonia.

Лагатып брэнда Patagonia. Фота: Pike.ru.

В последнее время появилось много беларуских брендов, которые тоже продвигают беларускасць, – и при этом они реально круто вписываются в современный гардероб, а не просто пилят вышиванку, грубо говоря.

Но повторюсь: такое мнение у меня было до того, как стало известно, что их закрытие – это не следствие какой-то экономической несостоятельности магазинов и кризиса, а то, что их вынудили. Одно дело, когда бренды сами не выстояли – и закрылись. Это нормально.

Но совсем другая ситуация, когда государство решает, какие бренды могут существовать, а какие – нет. Если у них были деньги, были возможности продолжать работу, значит, кто-то находил их для себя крутыми, красивыми и стильными. Это такое же давление на культуру, как закрытие издательств и всего остального.

«Это было хорошее качество и интересные дизайны»

Гераіня Соня.
соня

– LSTR – это любовь. Очень нравились их вещи. Это было хорошее качество и интересные дизайны, крутые коллаборации. Моя любимая байка от них ездила со мной в каждое путешествие.

 

А вось што пішуць у сацсетках

«У краме Honar рэчы каштавалі як крыло ад самалёта і па якасці былі вельмі звычайныя. Зараблялі на патрыятызме», – адзначае dmitriisergei1.

«Страшна, што наступае эпоха фабрыкі “8 Марта” і суцэльных Дажынак», – піша echarde.

«Все уничтожается. Выжженная земля скоро останется. Ничего здесь не остается. С каждым годом все больше и больше беларуского закрывается. Сначала людей меньше в городах стало, теперь брендов практически не остается. Скоро ни людей, ни магазинов не останется. Чистейший коммунизм», – лічыць pitkaramkin.

«Самое прикольное, что, 45 лет прожив в Беларуси, я впервые услышал название этих брендов в тот день, когда они закрылись. Может, они просто реально на хер никому не нужны были?» – пытаецца voproshatel1984.

«Шмат разоў заходзіў, шчыра кажучы, малы выбар, памераў няма, а купіць каб купіць – такая сабе справа… Ты я ж лідскія кросы купляй дзе хочаш, шкарпэтак даўно не было, дызайн прынтоў клёвы, але лакальны, а ў кожным мястэчку свае фішкі, а не толькі пра Мінск. Напэўна, грошай няма на развіццё, і нічога не зробіш, шкада», – дзеліцца меркаваннем enzobuje.

«Дзіва, што яны яшчэ працавалі. Ідэі гуд, кошты вялікія, а якасць рэчаў вельмі розная. Дарэчы, набыў цішотку пра Серабранку. Дык яна амаль празрыстая, нібы тканіна была самая танная», – каментуе alexey.mars.radziuk.

«Час какошнікаў», – адзначае veta_velveta.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
«Мы гулялі ў дартс у офісе і атрымлівалі цудоўныя заробкі». Гэты геолаг звольніўся з працы, каб рабіць модны беларускі streetwear LSTR
Дзейныя
«Адзін немец адкрыў візу, каб прыехаць да нас купіць кашулю». Гэта сям’я заснавала брэнд адзення Honar, каб вы маглі апрануцца модна і па-беларуску
Дзейныя
поделиться