Ксенія Жук, вакалістка NaviBand, прадставіла свой сольны праект – Lastauka.
«“Аўрора” – гэта песня-падарожжа. У нейкім сэнсе да сябе, да таго, што схавана ў глыбіні. Як адлюстраванне, што ўсё ў тваім жыцці не проста так. Усё мае сэнс. Людзі, якіх сустракаеш, месцы, дзе бываеш, абставіны, у якія трапляеш. І добра, калі ўнутры нас засталося яшчэ святло, нават тое, якое ледзьве гарыць», – так Ксенія расказала пра сваю першую песню “Аўрора”.
Трэк ужо даступны для праслухоўвання на розных пляцоўках.
NaviBand – мінскі гурт, створаны больш за 10 гадоў таму. У 2017 годзе Naviband перамаглі ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» і паехала на конкурс з песняй «Гісторыя майго жыцця». У 2020 годзе артысты асудзілі гвалт з боку сілавікоў, пасля чаго былі пазбаўлены магчымасці выступаць у Беларусі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















