Ілюстратыўнае фота: Mikhail Nilov, Pexels.com.

Для вас ёсць класная магчымасць бясплатна павучыцца ў еўрапейскім універсітэце – набор ужо адкрыты

Ілюстратыўнае фота: Mikhail Nilov, Pexels.com.

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) абвясціў набор на восеньскі семестр адукацыйнай праграмы Invisible University for Belarus (IUBEL). Яна разлічаная на беларускіх студэнтаў і маладых даследчыкаў, якія вучацца або нядаўна скончылі навучанне пераважна ва ўніверсітэтах ЕС і краін OECD.

мы здесь

Асноўны курс праграмы называецца «Belarus in Question: Rethinking Belarusian Politics, Society, and Culture in Regional and Global Contexts». Ён прысвечаны Беларусі ў рэгіянальным і глабальным кантэксце. Удзельнікі будуць вывучаць палітыку, грамадскія працэсы, культуру і розныя спосабы асэнсавання мінулага.

Сярод выкладчыкаў – Эн Эплбаўм, Дэвід Марплз, Нэлі Бекус, Ірына Раманава і Альміра Усманава. Курс узначальваюць Таццяна Шчытцова і Андрэй ***кевіч (беларускія сілавікі ўнеслі яго ў спіс тэрарыстаў).

Удзельнікі таксама атрымаюць доступ да іншых курсаў Global Invisible University, ментарскай падтрымкі і заняткаў па акадэмічнай англійскай мове. Акрамя таго, яны змогуць распрацаваць уласны даследчы праект.

Удзел бясплатны, даследчыя стыпендыі – да 800 еўра.

Восеньскі семестр будзе праходзіць з 28 верасня да 18 снежня 2026 года. Падаць заяўку можна да 17 верасня.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава #Вильнюс
Еще по теме:
Поступить после школы нельзя, а экзамены намного сложнее. Чем учеба в Германии отличается от учебы в Беларуси? Вот что рассказывает беларуска
поделиться